АГП ў «Беларускі незалежніцкі блок» не збіраецца
23.10.2009 17:56
—
Новости Общества
|
Намеснік старшыні Руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч гаварыў, што ў новую кааліцыю «Беларускі незалежніцкі блок» будуць запрошаныя АГП і КХП‑БНФ. Ці збіраецца АГП далучацца да гэтага ўтварэння мы запыталіся ў лідэра партыі Анатоля Лябедзькі. «Ніякіх афіцыйных запрашэнняў у маёй пошце няма. Я абсалютна спакойна стаўлюся да розных новых кааліцый. Пры гэтым я выступаю за шырокую кааліцыю прыхільнікаў пераменаў. Кааліцыі правых, левых, цэнтрыстаў добрыя ў дэмакратычных краінах.У нас жа сёння і нацыянал‑дэмакраты, і лібералы, і камуністы знаходзяцца ў адной клетцы. Да чаго прывядзе такі разлад? Што мы па‑ранейшаму будзем знаходзіцца ў той клетцы, а за намі будзе сачыць вусаты надглядчык. У дэмакратычным парламенце больш антаганістаў за АГП і ПКБ будзе не знайсці, але сёння нас аб’ядноўвае агульная мэта. Абсалютна не разумею, што нашай партыі можа даць гэтая правая кааліцыя.Што можам ёй даць мы я дакладна ведаю. Ведаю, што мы можам даць і праваму, і леваму лагеру. АДС — гэта ўсё ж сініца ў руках, а розныя там кааліцыі — журавель у небе. Пры далейшай палярызацыі правых і левых не выключаю, што АГП пойдзе на хаўрус з прадпрымальнікамі. Гэта ідэалагічна блізкія нам людзі, і ніякіх праблем быць не павінна». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Намеснік старшыні Руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч гаварыў, што ў новую кааліцыю «Беларускі незалежніцкі блок» будуць запрошаныя АГП і КХП‑БНФ.
|
|