Залатое дно — у метрах кiнастужак
24.10.2009
—
Новости Общества
|
Савецкiя фiльмы вытворчасцi "Беларусьфiльма" трэба шукаць у расiйскiх архiвах. Думкi пра тое, што ў Беларусь трэба вярнуць усе фiльмы, якiя былi знятыя на нашай кiнастудыi, а цяпер захоўваюцца ў расiйскiх архiвах, дырэктар "Беларусьфiльма" Уладзiмiр Замяталiн выказваўся больш за год таму. Цяпер зноў агучваецца гэтая праблема, якая мае не толькi культурнiцкi вынiк, але яшчэ i эканамiчны: на iх паказе кiнастудыя магла б нядрэнна зарабляць. Таму што фiльмаў шмат — называецца лiчба ў амаль 600 стужак, якiя з'яўляюцца набыткам Беларусi. Як нi круцi. Адкруцiцца будзе складана, калi сапраўды захады будуць зроблены не на ўзроўнi зваротаў i просьбаў чыноўнiкаў. Цяпер "Беларусьфiльм" збiраецца змагацца за свой iнтэлектуальны прадукт з дапамогай юрыстаў — у Арбiтражным судзе Масквы. Ларыса ЦIМОШЫК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Савецкiя фiльмы вытворчасцi "Беларусьфiльма" трэба шукаць у расiйскiх архiвах. Думкi пра тое, што ў Беларусь трэба вярнуць усе фiльмы, якiя былi знятыя на нашай кiнастудыi, а цяпер захоўваюцца ў расiйскiх архiвах, дырэктар "Беларусьфiльма" Уладзiмiр Замяталiн выказваўся больш за год таму.
|
|