Вочы i маршчынкi раскажуць пра вас.... 21.by

Вочы i маршчынкi раскажуць пра вас...

24.10.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Калі вы не Максiм Максiмавiч Ісаеў, не Дольф Лунгрэн i не Шварцэнегер з быццам бы высечаным з бронзы тварам, пазбаўленым намёку на эмоцыi, то любы спецыялiст-фiзiягнамiст на раз-два "раскусiць" усе вашы душэўныя парывы, настрой, складзе ваш падрабязны псiхалагiчны партрэт. Мы, вядома ж, не Шцiрлiцы i спецшколу не заканчвалi, але тое-сёе з дэшыфроўкi твару можам падказаць. Ва ўсялякiм выпадку, вы заўсёды зможаце здагадацца, праўду кажа ваш суразмоўца цi хлусiць, i наколькi цiкавiць яго прадмет гутаркi.

 

Калi чалавек глядзiць на вас прамым поглядам, то, як правiла, ён шчыра зацiкаўлены ў размове. Але калi кантакт вачэй не перарываецца занадта доўга, — гэта можа сведчыць пра тое, што суразмоўца нечым напалоханы цi не давярае вам i вачамi iмкнецца вас кантраляваць.

Вiзавi сустракаецца з вамi позiркам i адразу адводзiць вочы? Тут два варыянты: альбо яго нешта турбуе, альбо тэма размовы для яго не мае нiякага значэння.

Падчас кантактавання з вамi чалавек глядзiць уверх, быццам нешта разглядае над вашай галавой. Хутчэй за ўсё вы яго вельмi раздражняеце. У найлепшым выпадку ён ставiцца да вас з сарказмам цi паблажлiва, у горшым — грэбуе вамi.

Калi пры гутарцы партнёр неадрыўна паглядае ў верхнi правы вугал, значыць, ён узгадвае нешта. Такое часта здараецца на экзаменах, калi студэнты намагаюцца аднавiць у памяцi пэўныя дэталi. Калi суразмоўца глядзiць у верхнi левы вугал — ён iмкнецца ўявiць сабе нешта вiзуальна, сканцэнтравацца на канкрэтыцы (напрыклад, узгадаць нейкую дату).

Чалавек, якi апускае вочы i глядзiць управа, альбо працягвае свой унутраны дыялог, альбо аналiзуе нешта, сказанае вамi раней, альбо проста думае, як далей весцi размову.

Вочы апушчаны ўнiз i скошаны ўлева? Ваш партнёр узгадвае свае перажываннi з нагоды нейкай падзеi.

Апушчаныя вочы адназначна сведчаць пра тое, што вашаму вiзавi з вамi некамфортна i што ён збянтэжаны.

Памятайце: калi чалавек — ляўшун, то ён будзе ўсё рабiць з дакладнасцю наадварот.

Не менш карысную iнфармацыю могуць даць маршчыны. У вясёлых людзей маршчынкi, як правiла, з'яўляюцца вакол вачэй i рота. Звычайна такiя людзi выклiкаюць у навакольных станоўчыя эмоцыi, iх успрымаюць як сiмпатычных i абаяльных.

Маршчынкi-промнi, якiя разыходзяцца ад рота, бываюць у сцiплых асобаў, якiя пазбягаюць рэальнасцi. Iм неабходна адчуваць сябе абароненым. Гэта добрыя людзi, але не варта разлiчваць на iх у складанай сiтуацыi.

У тых, хто заняты iнтэлектуальнай дзейнасцю, лоб часта пераразае вертыкальная маршчынка памiж броваў. Калi лоб пры гэтым нiзкi, значыць, праблемы, над якiмi ён б'ецца, падаюцца яму невырашальнымi.

Маленькiя гарызантальныя маршчынкi над бровамi сведчаць аб тым, што вы маеце справу з чалавекам сумленным, прыстойным. Калi складкi перасякаюць увесь лоб, то гэта чалавек дабрадушны i практычны. Калi лоб перасякаюць гарызантальныя маршчынкi, значыць, чалавек не ў стане даводзiць справу да канца i мае схiльнасць да плётак. Людзей, расчараваных у жыццi, выдаюць маршчыны ад ноздраў да краёў рота. Калi маршчыны iдуць яшчэ i ад краёў вачэй — жыццёвыя сiлы такога чалавека заканчваюцца.

Падрыхтавала Iна АРЭХАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi вы не Максiм Максiмавiч Ісаеў, не Дольф Лунгрэн i не Шварцэнегер з быццам бы высечаным з бронзы тварам, пазбаўленым намёку на эмоцыi, то любы спецыялiст-фiзiягнамiст на раз-два "раскусiць" усе вашы душэўныя парывы, настрой, складзе ваш падрабязны псiхалагiчны партрэт. Мы, вядома ж, не Шцiрлiцы i спецшколу не заканчвалi, але тое-сёе з дэшыфроўкi твару можам падказаць. Ва ўсялякiм выпадку, вы заўсёды зможаце здагадацца, праўду кажа ваш суразмоўца цi хлусiць, i наколькi цiкавiць яго прадмет гутаркi.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика