На месцы катастрофы чакаюць расійскіх спецыялістаў, ніякіх работ не вядзецца. 21.by

На месцы катастрофы чакаюць расійскіх спецыялістаў, ніякіх работ не вядзецца

27.10.2009 11:06 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На месцы падзення самалёта авіякампаніі «С‑Эйр» пад Мінскам чакаюць прыбыцця расійскіх спецыялістаў. Чакаецца, што яны прыляцяць у Мінск адным з найбліжэйшых рэйсаў з Масквы.

Цяпер у раёне падзення расійскага самалёта ніякіх работ не праводзіцца, месца ачэплена супрацоўнікамі міліцыі і работнікамі Нацыянальнага аэрапорта «Мінск». Абломкі самалёта раскіданыя на плошчы больш чым 500 квадратных метраў. У лесе ў выніку падзення ўтварылася прасека з паваленых дрэваў.

Само месца знаходзіцца ў адлегласці прыкладна 1,5 км ад узлётна‑пасадачнай паласы і, як кажуць спецыялісты, напрамак прасекі практычна супадае з напрамкам пасадачнай паласы.

Ноччу на месцы катастрофы працавалі прадстаўнікі Беларускай транспартнай пракуратуры.

Самалёт ВАе‑125‑800 Hawker авіякампаніі «С‑Эйр» увечары 26 кастрычніка выконваў чартэрны рэйс з аэрапорта Унукава ў Нацыянальны аэрапорт «Мінск». На борце прыватнага самалёта знаходзіліся пяць чалавек (тры члены экіпажу і два пасажыры). Адным з загінулых пасажыраў быў гендырэктар авіякампаніі «С‑Эйр» Марат Рамашкін.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На месцы падзення самалёта авіякампаніі «С‑Эйр» пад Мінскам чакаюць прыбыцця расійскіх спецыялістаў. Чакаецца, што яны прыляцяць у Мінск адным з найбліжэйшых...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика