У Мінск прыбыў дырэктар Міжнароднага бюро працы Кары Тапіёла
27.10.2009 17:20
—
Новости Общества
|
27 кастрычніка ў Мінск з трохдзённым рабочым візітам прыбыў Кары Тапіёла, дырэктар Міжнароднага бюро працы — кіруючага органа Міжнароднай арганізацыі працы (МАП). Ён правядзе кансультацыі аб выкананні Беларуссю рэкамендацый МАП. Як паведаміў Тапіёла, галоўная мэта яго візіту — «атрыманне інфармацыі аб сітуацыі з выкананнем правоў прафсаюзаў у Беларусі». Сёння вечарам кіраўнік МАП сустрэнецца з членамі незалежных прафсаюзаў. Пра сустрэчы з афіцыйнымі прадстаўнікамі пакуль невядома — праграму візіту не паведамляюць ні ў Міністэрстве замежных спраў, ні ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны, якое курыруе пытанні супрацоўніцтва ўрада з прафсаюзамі. У прэс‑службе МЗС БелаПАН толькі паведамілі пра запланаваную сустрэчу Тапіёлы з прадстаўніком знешнепалітычнага ведамства, не назваўшы яе дату. У 2003 годзе Адміністрацыйны савет МАП пачаў расследаванне аб парушэнні правоў прафсаюзаў у Беларусі ў сувязі са скаргай незалежных прафсаюзаў. Паводле вынікаў расследавання Беларусь пяць разоў уносілі ў спецпараграф МАП як краіну, дзе груба парушаюць правы прафсаюзаў. Гэта, у сваю чаргу, стала прычынай для выключэння Беларусі ў чэрвені 2007 года з Генеральнай сістэмы прэферэнцый Еўрасаюза. Для вяртання прэферэнцый урад Беларусі павінен выканаць 12 рэкамендацый МАП, у прыватнасці: даць незалежным прафсаюзам магчымасць рэгістраваць пярвічныя арганізацыі; даць ім права працаваць нароўні з афіцыйнымі прафсаюзамі; спыніць пераслед грамадзян па прафсаюзнай прыналежнасці; забяспечыць усім прафсаюзным аб’яднанням права ўдзелу ў вырашэнні важных сацыяльных праблем краіны. У студзені 2009 года ў Беларусі знаходзілася група экспертаў Міжнароднага бюро працы на чале з Тапіёлам і генеральным сакратаром Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў Гаем Райдэрам. Яны ўзялі ўдзел у семінары па выкананні беларускім урадам рэкамендацый МАП. Эксперты таксама бралі ўдзел у распрацоўцы плана дзеянняў па далейшым выкананні ўрадам рэкамендацый МАП. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
27 кастрычніка ў Мінск з трохдзённым рабочым візітам прыбыў Кары Тапіёла, дырэктар Міжнароднага бюро працы — кіруючага органа Міжнароднай арганізацыі працы (МАП).... |
|