Паводле папярэдняй версіі, крушэнне расійскага самалёта адбылося з‑за сутыкнення з дрэвамі. 21.by

Паводле папярэдняй версіі, крушэнне расійскага самалёта адбылося з‑за сутыкнення з дрэвамі

27.10.2009 17:51 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Працягваюцца пошукі другога бартавога самапісца з самалёта расійскай авіякампаніі «С‑Эйр», які разбіўся пад Мінскам. Першы быў знойдзены ноччу, падчас пошукава‑ратавальных работ.

Як паведамілі ў прэс‑службе Міністэрства транспарту і камунікацый, міждзяржаўнай камісіяй па расследаванні прычын катастрофы кіруе начальнік аддзела расследаванняў авіяцыйных здарэнняў Міждзяржаўнага авіяцыйнага камітэта СНД Барыс Гаруноў.

У Мінтрансе падкрэслілі, што пра тэрміны абнародавання вынікаў расследавання прычын катастрофы пакуль нічога пэўнага сказаць немагчыма. На гэты час толькі дакладна вядома, што крушэнне самалёта адбылося з‑за сутыкнення з дрэвамі, а не ў паветры.

Аднак чаму судна апусцілася на недапушчальна нізкую вышыню, пакуль няясна.

Самалёт ВАе‑125‑800 Hawker авіякампаніі «С‑Эйр» вечарам 26 кастрычніка выконваў чартэрны рэйс з аэрапорта Унукава ў Нацыянальны аэрапорт «Мінск». На борце знаходзілася пяць чалавек (тры члены экіпажа і два пасажыры). Адным з загінулых пасажыраў быў Марат Рамашкін, гендырэктар авіякампаніі «С‑Эйр», якой належаў самалёт, што пацярпеў крушэнне.

Астанкі пяці загінулых знаходзяцца ў моргу, працэдура апазнання пакуль не праводзілася.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Працягваюцца пошукі другога бартавога самапісца з самалёта расійскай авіякампаніі «С‑Эйр», які разбіўся пад Мінскам. Першы быў знойдзены ноччу, падчас...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика