У Беларусі - першыя выпадкі смерці ад «свінога грыпу»?
29.10.2009 12:13
—
Новости Общества
|
Па Менску пайшлі чуткі, што зафіксаваныя першыя выпадкі смерці ад віруса A/H1N1. Нібыта, два дыягназы ўжо дакладна пацверджаны: адзін чалавек памёр ад віруса у 2‑й гарадской бальніцы і яшчэ адзін, 17‑гадовы хлопец, у дзіцячай інфекцыйнай бальніцы. Таксама гаворка ідзе пра некалькіх чалавек, дыягназ якіх чакае пацверджання: смерць чалавека ў дзіцячай інфекцыйнай бальніцы, цяжарнай жанчыны ў 10‑й бальніцы, мужчынаў 30 і 37 гадоў ў 5‑й бальніцы. Агульны сімптом — вірусная пнеўманія як ускладненне грыпу. Такую інфармацыю апублікавала блогерка czy у суполцы minsk_by. Яна таксама піша, што ўсе аддзяленні бальніц заваленыя хворымі грыпам, а Міністэрства здароўя Беларусі на гэты момант заняты пошукам рэаніматолага з 5‑й бальніцы, які дапусціў «уцечку» інфармацыі пра двух памерлых пацыентаў. Яшчэ 28 кастрычніка блогер sammy_belarus напісала пра тое, што дактары і медсёстры ў 5‑й бальніцы ходзяць у масках. Зрэшты, яны могуць насіць маскі як сродак засцярогі ад звычайнага сезоннага грыпу. Прынамсі, у 11-й гарадской бальніцы такім чынам і засцерагаюцца. «Толькі што паведамілі, што тут, у рэанімацыі памерлі ад A/H1N1 ці ад «свінога грыпу» два чалавекі: 30 і 37 гадоў. Яшчэ два змагаюцца за жыццё. Сімптомы: высокая тэмпература і ацёк лёгкага…» — піша sammy_belarus. На дадзены момант у Беларусі афіцыйна не зарэгістравана ніводнага выпадкаў смерці ад свінога грыпу. Ні ў адной з бальніц інфармацыю пра летальныя выпадкі ад свінога грыпу не пацвердзілі. А на сайце Мінздароўя апошняя інфармацыя пра захворванне на свіны грып у Беларусі датавана 21 жніўня. Вольга Жарнасек Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па Менску пайшлі чуткі, што нібыта адзін чалавек памёр у 2-й гарадской бальніцы і яшчэ адзін - у інфекцыйнай.
|
|