Вакцына ад грыпу A(H1N1) будзе пастаўлена ў Беларусь у канцы лістапада — снежні
30.10.2009 16:05
—
Новости Общества
|
Пра гэта паведаміў в.а. дырэктара Рэспубліканскага навукова‑практычнага цэнтра эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Аляксандр Пяткевіч 30 кастрычніка на прэс‑канферэнцыі ў Мінску. Паколькі ў Беларусі свая вакцына не робіцца, у асноўным пастаўшчыком вакцыны будзе Расія. Паводле словаў галоўнага пазаштатнага інфекцыяністы Міністэрства аховы здароўя Ігара Карпава, сімптомы грыпу A(H1N1) не адрозніваюцца ад сезоннага. Але ў сувязі з тым, што вірус A(H1N1) генетычна адрозніваецца ад ранейшых, верагоднасць захварэць павышаецца і для тых, хто абаронены імунітэтам. Асаблівай рызыкі падвяргаюцца дзеці да 1,5 году, цяжарныя жанчыны, людзі з хранічнымі захворваннямі: астмай, цукровым дыябетам, атлусценнем, абструктыўным бранхітам. Дыягностыка грыпу A(H1N1) у Беларусі сёння праводзіцца толькі ў цяжка хворых і дзяцей. Згодна з афіцыйнымі звесткамі, па стане на 29 кастрычніка ў Беларусі зафіксавана 38 выпадкаў грыпу A(H1N1), з іх ніводнага са смяротным вынікам. Глядзі таксама: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта паведаміў в.а. дырэктара Рэспубліканскага навукова‑практычнага цэнтра эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Аляксандр Пяткевіч 30 кастрычніка на...
|
|