На барацьбу з эпiдэмiяй кiнулi ўкраiнскую армiю
31.10.2009
—
Новости Общества
|
Прэзiдэнт Украiны Вiктар Юшчанка 30 кастрычнiка даручыў мiнiстэрству абароны прывесцi ў гатоўнасць мабiльныя ваенныя шпiталi. Паводле слоў кiраўнiка дзяржавы, гэтыя падраздзяленнi ў выпадку неабходнасцi будуць аказваць дапамогу хворым на грып. Акрамя таго, iм будзе пастаўленая задача забяспечыць койка-месцамi i неабходнымi медыкаментамi ўсiх, хто ў гэтым мае патрэбу. Раней украiнскiя палiтыкi раiлi Юшчанку не толькi прыцягнуць на барацьбу з эпiдэмiяй кадравых ваенных медыкаў, але i прызваць на службу афiцэраў-медыкаў запасу. Даручэнне прэзiдэнта звязанае са складанай эпiдэмiялагiчнай сiтуацыяй у заходнiх абласцях Украiны, дзе дзясяткi тысяч чалавек захварэлi, тысячы трапiлi ў бальнiцы, а дзясяткi ўжо загiнулi. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Украiны Вiктар Юшчанка 30 кастрычнiка даручыў мiнiстэрству абароны прывесцi ў гатоўнасць мабiльныя ваенныя шпiталi. Паводле слоў кiраўнiка дзяржавы, гэтыя падраздзяленнi ў выпадку неабходнасцi будуць аказваць дапамогу хворым на грып. Акрамя таго, iм будзе пастаўленая задача забяспечыць койка-месцамi i неабходнымi медыкаментамi ўсiх, хто ў гэтым мае патрэбу. Раней украiнскiя палiтыкi раiлi Юшчанку не толькi прыцягнуць на барацьбу з эпiдэмiяй кадравых ваенных медыкаў, але i прызваць на службу афiцэраў-медыкаў запасу.
|
|