Сiмволiка колеру
31.10.2009
—
Новости Общества
|
Нагадаем, што ў супрацьлеглым баку ад парога заўсёды быў "чырвоны" кут, па дыяганалi ад чырвонага кута ў хаце знаходзiлася печ, якую абавязкова фарбавалi ў белы колер. У час першага рытуальнага купання дзiцяцi, калi бабка-павiтуха змывала сляды мацярынскага свету i "ўводзiла" дзiця ў свет сям'i, роду, яго спавiвалi ў белае, але пры гэтым зверху абавязкова перавязвалi чырвоным поясам-абярэгам. Перад хрышчэннем дзiця апраналi ў новае (цi атрыманае ў спадчыну ад малодшага дзiцяцi) белае адзенне (i толькi такое, а не так, як сёння: дзяўчынку ў ружовае, а хлопчыка — у блакiтнае), а зверху зноў-такi павязвалi чырвоны пояс. Iмкнулiся, каб нацельны крыжык, якi дадуць дзiцяцi, быў на чырвонай нiтцы. У народнай медыцыне наяўнасць рэчаў чырвонага колеру была складовай часткай пры лячэннi рожыстага запалення, спалохаў, сурокаў, рэўматызму i г.д. Абярэгамi хаты сталi чырвонае велiкоднае яйка, галiнка рабiны, сарваная 21 верасня. Самым надзейным абярэгам для чалавека з'яўлялiся чырвоная нiтка цi чырвоны пояс. Святым месцам у хаце быў "чырвоны" кут. Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Даследчыкi гiсторыi традыцыйнай культуры беларускага народа прыйшлi да высновы, што архаiчнымi, найбольш старажытнымi i разам з тым найбольш распаўсюджанымi колерамi беларусаў былi белы (шэры, колер адбеленага льну) i чырвоны (насычаны карычневы) колеры. У шэрагу рытуальных дзеянняў i рэчаў белы i чырвоны колеры дамiнуюць цi з'яўляюцца сэнсавызначальнымi. |
|