У Беларусі разбіўся верталёт польскіх памежнікаў
01.11.2009 10:52
—
Новости Общества
|
Верталёт памежнай стражы Польшчы разбіўся ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці. Пра гэта паведамляе беларускі памежны камітэт. У 20:11 у суботу ад дзяжурнага Падляскага падраздзялення памежнай стражы беларускім калегам паступіла паведамленне ад тым, што згублена сувязь з верталётам. Беларускія і польскія службы абляталі магчымае месца катастрофы. Верталёт быў знойдзены ў 4 гадзіны 48 хвілін за 200 метраў ад дзяржаўнай мяжы з Польшчай у Камянецкім раёне непадалёк ад Высокага. Усе трое членаў экіпажу загінулі. Вядзецца расследаванне. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Верталёт памежнай стражы Польшчы разбіўся ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці. Пра гэта паведамляе беларускі памежны камітэт.У 20:11 у суботу ад дзяжурнага...
|
|