Знайшоўся ўладальнік рэкорднага грашовага выйгрышу латарэі «Спортлато 5 з 36»
02.11.2009 18:13
—
Новости Общества
|
паведамілі ў ЗАТ «Спорт‑пары». Пераможца розыгрышу 105‑га тыражу, які адбыўся 11 кастрычніка, атрымаў 766 млн. 955 тыс. 510 рублёў. «Гэты выйгрыш запомніўся тым, што не толькі быў разыграны самы буйны грашовы прыз у Беларусі, але і тым, што ўладальніка астранамічнай сумы давялося чакаць больш за тры тыдні», — адзначаецца ў інфармацыйным паведамленні кампаніі. Пераможцам розыгрышу аказаўся 24‑гадовы студэнт 5‑га курса Брэсцкага тэхналагічнага універсітэта. Як высветлілася, прычынай затрымкі ў атрыманні выйгрышу стала смерць блізкага сваяка. Паводле слоў уладальніка рэкорднага выйгрышу, у яго быў дакладны план, на што ён зрасходуе грошы. Студэнт перавёў некаторую суму ў два дзіцячыя дамы, затым набыў кватэру ў Мінску і новы аўтамабіль, а ўсю астатнюю частку патраціў на адраджэнне сямейнага бізнесу. У памяць пра свайго дзядулю, які быў вінаробам, унук набыў вінаграднікі ва Украіне. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
паведамілі ў ЗАТ «Спорт‑пары».Пераможца розыгрышу 105‑га тыражу, які адбыўся 11 кастрычніка, атрымаў 766 млн. 955 тыс. 510 рублёў.«Гэты выйгрыш запомніўся тым, што не...
|
|