Вірусныя інфекцыі: адзінаццаць практычных парадаў, як лячыцца
02.11.2009 21:53
—
Новости Общества
|
Фактычна адзіным прэпаратам, здольным разбурыць вірус свінога грыпу, з’яўляецца азелтамівір, камерцыйнае імя — таміфлю. Тэарэтычна ёсць яшчэ адно лякарства (азельтамівір), але яно выкарыстоўваецца толькі інгаляцыйна, ды і шанцаў убачыць яго ў нашай краіне няшмат. Таміфлю рэальна разбурае вірус, блакуючы бялок нейрамінідазу (тую самую N ў назве H1N1). Таміфлю не ядуць усе пагалоўна пры любым чыху. Яго выкарыстоўваюць тады, калі хвароба працякае цяжка або калі нават лёгка хварэе чалавек з групы рызыкі — старыя, астматыкі, дыябетыкі. Сутнасць: калі паказана Таміфлю, то паказана, як мінімум, назіранне доктара і, як правіла, — шпіталізацыя. Увага!!! Да абсалютнай, да пераважнай большасці з тых, хто чытае гэтыя радкі, лячэнне супрацьвірусныя сродкамі не мае ніякага дачынення. Грып — лёгкая хвароба для большасці. Лячэнне вострых рэспіраторных вірусных інфекцый наогул і грыпу ў прыватнасці — гэта не глынанне таблетак! Гэта стварэнне такіх умоў, каб арганізм лёгка з вірусам справіўся. Правілы лячэння. 1. Цёпла апрануцца, але ў пакоі халаднавата і вільготна. Тэмпература каля 20° С, вільготнасць 50–70%. Мыць падлогу, праветрываць. 2. Катэгарычна не прымушаць есць. Калі просіць (калі хочацца) — лёгкае, вугляводнае, вадкае. 3. Піць (паіць). Піць (паіць). Піць (паіць)!!! Тэмпература вадкасці роўная тэмпературы цела. Піць шмат. Кампоты, морсы, гарбату (у гарбату дробна парэзаць яблык), адвары разынак, курагі. Ідэальна для піцця — гатовыя растворы для пераральнай регідратацыі. Прадаюцца ў аптэках і павінны там быць: регідрон, хумана электраліт, гастраліт і г.д. Купляйце, разводзьце па інструкцыі, паіце. 4. У нос — часта солевыя растворы. 5. Усе «адцягваючыя працэдуры» (банкі, горчычнікі, прыпаркі, ногі ў кіпень і г.д.) 6. Калі надумалі змагацца з высокай тэмпературай — толькі парацэтамол або ібупрафен. Катэгарычна нельга аспірын. 7. Пры паражэнні верхніх дыхальных шляхоў (нос, горла, гартань) ніякія адхаркваючыя сродкі не патрэбныя — яны толькі ўзмоцняць кашаль. 8. Супрацьалергічныя сродкі не маюць да лячэнні ВРВІ ніякага дачынення. 9. Вірусныя інфекцыі не лечацца антыбіётыкамі. Антыбіётыкі не памяншаюць, а павялічваюць рызыку ўскладненняў. 10. Усе інтэрфероны для мясцовага прымянення — лекі з недаведзенай эфектыўнасцю або «лекі» з даказанай неэфектыўнасцю. 11. Гамеапатыя — гэта не лячэнне травамі, а лячэнне зараджанай вадой. Бяспечна. Калі патрэбны доктар Заўсёды!!! Але гэта нерэальна. Таму пералічваем сітуацыі, калі ўрач патрэбны абавязкова: адсутнасць паляпшэнняў на чацвёрты дзень хваробы; павышаная тэмпература цела на сёмы дзень хваробы; пагаршэнне пасля паляпшэння; выражаны цяжар стану пры ўмераных сімптомах ВРВІ; з’яўленне ізалявана або ў спалучэнні: бледнасці скуры; смагі, адышкі, інтэнсіўнага болю, гнойных выдзяленняў; узмацненне кашлю, зніжэнне яго прадукцыйнасці; глыбокі ўдых прыводзіць да прыступу кашлю; пры павышэнні тэмпературы цела не дапамагаюць, практычна не дапамагаюць або вельмі ненадоўга дапамагаюць парацэтамол і ібупрафен. Доктар патрэбны абавязкова і тэрмінова: страта прытомнасці; сутаргі; прыкметы дыхальнай недастатковасці (цяжкасці дыхання, адышка, адчуванне недахопу паветра); інтэнсіўны боль дзе заўгодна; нават умераны боль у горле пры адсутнасці насмарку; нават умераны галаўны боль у спалучэнні з ванітаваннем; ацёчнасць шыі; высыпка, якая не знікае пры націсканні на яе; тэмпература цела вышэйшая за 39 ° С, якая не пачынае зніжацца праз 30 хвілін пасля прымянення гарачкапаніжальных сродкаў; любое павышэнне тэмпературы цела ў спалучэнні з дрыжыкамі і бледнасцю скуры. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фактычна адзіным прэпаратам, здольным разбурыць вірус свінога грыпу, з’яўляецца азелтамівір, камерцыйнае імя — таміфлю. Тэарэтычна ёсць яшчэ адно... |
|