Макей загаварыў пра незваротнасць
04.11.2009 22:59
—
Новости Общества
|
На адкрыцці «Мінскага форуму» кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта трымаўся ўпэўнена і жыццярадасна. У адрозненне ад мінулага года дыскусіі на адкрыцці «Мінскага форуму» не прадугледжвалася, таму Уладзіміру Макею не прыйшлося адказваць на непрыемныя пытанні. Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта, які разам з паслом Вайсам і кіраўніком Усходняга камітэту нямецкай эканомікі праф. Мангольдам форум адкрываў, выступаў упэўнена і жыццярадасна. На самым пачатку ён заявіў, што разлічвае на актыўны ўдзел нямецкіх партнёраў у прыватызацыі. Параўнаў нармалізацыю адносінаў Еўропы з Беларуссю з падзеннем Берлінскай сцяны ў агульнаеўрапейскім маштабе. За апошні год, сказаў ён, было дасягнута больш, чым за ўсе папярэднія гады ізаляцыі. І працытаваў словы Далі Грыбаўскайтэ, якімі тая адказала на крытыку Саннікава ў Рызе пра бясплённасць палітыкі ізаляцыі. Акрамя Грыбаўскайтэ, ён працытаваў Гётэ: хто хоча рухацца ўпэўнена, не павінен спяшацца. У параўнанні з мінулым годам у Макею дадалося ўпэўненасці і публічнасці. У ім стала больш пуцінскага ў манерах. Памылкова ацэньваць сітуацыю ў Беларусі толькі па Беларусь спадзяецца на поўнае зняццё санкцый. Усе інакшыя рашэнні будуць перашкодай, строга, але неяк паспешліва заявіў ён. І, не зрабіўшы належнай паўзы, пайшоў ганіць тактыку кнута і перніка, выступаць за ўцягванне краіны ў інтэграцыю без папярэдніх умоваў. А ў чым інтэграцыя? Беларусь зацікаўленая ў крэдытах і інвестыцыях, заявіў ён і доўга пералічваў установы, ад якіх такоўскія могуць прыплыць. У той жа час «Беларусь не ставіць задачы поўнага ці асацыяванага членства ў Еўрасаюзе», сказаў Макей. Ён заклікаў да змякчэння візавага рэжыму, прывёўшы лічбы: у 2008 годзе Еўрасаюз наведалі на 20% грамадзянаў Беларусі менш, чым у Скончыў ён цытатай са Шпэнглера пра незваротнасць усяго таго, што адбываецца. У зале кожны зразумеў цытату * * * 13 акрэдытаваных у Менску паслоў, а ўсяго — прадстаўнікі 21 краіны прысутнічалі на адкрыцці XII «Мінскага форуму», што праходзіць з 4 па 6 лістапада ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Яганэса Раў. Сёлета яго тэма — «Беларусь і Усходняе партнёрства: перспектывы развіцця ў сферах палітыкі, эканомікі і грамадства». На форум з’едуцца ўрадоўцы, навукоўцы, дэпутаты з розных еўрапейскіх дзяржаваў. У адкрыцці форуму маюць узяць удзел паслы ФРГ і Швецыі Гебхарт Вайс і Стэфан Эрыксан, намеснік міністра замежных спраў Літвы Эвалдас Ігнатавічус, старшыня Усходняга камітэта германскай эканомікі Клаўс Мангольд. На Форуме будуць працаваць тры працоўныя групы: «Замежная палітыка: Беларусь — сусед у Еўропе», «Эканоміка: новыя задачы эканамічнай палітыкі», «Грамадства: новыя формы ўзаемадзеяння паміж дзяржавай і грамадствам». У сваім выступе Клаўс Мангольд падтрымаў Макея адносна «неабходнасці цярпення». «За кожнай ідэяй павінны стаяць людзі. Не трэба прыходзіць сюды [у Беларусь] з бачаннямі», — заявіў ён. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь спадзяецца на поўнае зняццё санкцый, заявіў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта на адкрыцці «Мінскага форуму».
|
|