Вестэрвеле: Далейшае збліжэнне Беларусі з ЕС магчымае пры ўмове рэформаў
05.11.2009 00:08
—
Новости Общества
|
Палітычнае збліжэнне і эканамічная інтэграцыя Беларусі і ЕС «могуць стаць рэальнасцю пры наяўнасці далейшага прагрэсу, пры ажыццяўленні рэформ у Беларусі». Пра гэта гаворыцца ў прывітальным слове міністра замежных спраў ФРГ Гіда Вестэрвеле, якое было зачытана на адкрыцці XII Мінскага форуму 4 лістапада. «Гэты працэс у асаблівай ступені абапіраецца на мадэрнізацыю ў палітычнай, эканамічнай і грамадскай сферы», — адзначыў міністр. На думку Вестэрвеле, палітыка Усходняга партнёрства «дае шанс на стварэнне новай асновы для адносін паміж Беларуссю і ЕС». Асаблівая заслуга Мінскага форуму, лічыць кіраўнік МЗС Германіі, у тым, што ён спрыяе еўрапейскаму дыялогу, сумяшчаючы «нацыянальную і еўрапейскую адказнасць». «Германія актыўна ўдзельнічае ў ім зыходзячы з пераканання, што дыялог паміж дзяржавамі і грамадствамі — абавязковая перадумова для пераадолення межаў і дасягнення паразумення». Вестэрвеле заявіў, што Германія хоча садзейнічаць «працэсу мадэрнізацыі і лібералізацыі еўрапейскай Беларусі, у якой людзі ва ўмовах свабоднага самаразвіцця маглі б спрыяць прымнажэнню дабрабыту сваёй краіны і тым самым дабрабыту і бяспекі ў Еўропе». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Палітычнае збліжэнне і эканамічная інтэграцыя Беларусі і ЕС «могуць стаць рэальнасцю пры наяўнасці далейшага прагрэсу, пры ажыццяўленні рэформ у Беларусі». Пра... |
|