Лукашэнка дазволіў спартыўным федэрацыям гандляваць
05.11.2009 00:08
—
Новости Общества
|
Прэзідэнцкі ўказ № 531 «Аб некаторых пытаннях дзейнасці асобных арганізацый фізічнай культуры і спорту» дае спартыўным чыноўнікам шырокія магчымасці, перадусім у прадпрымальніцкай дзейнасці. У адпаведнасці з указам, Нацыянальнаму алімпійскаму камітэту, Паралімпійскаму камітэту і спартыўным федэрацыям дазволена займацца турыстычнай і рэкламнай дзейнасцю, арганізоўваць адпачынак, здаваць у арэнду маёмасць і праводзіць гандаль без стварэння камерцыйных арганізацый. Існуе і фармальнае абмежаванне — прыбытак мусіць траціцца на «выкананнне статутных мэтаў». Гэта дазволіць наладжваць сувязі з міжнароднымі спартыўнымі арганізацыямі, мяркуе ўлада. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нацыянальны алімпійскі камітэт, Паралімпійскі камітэт і спартыўныя федэрацыі змогуць гандляваць без стварэння камерцыйных арганізацый
|
|