Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі
06.11.2009 09:33
—
Новости Общества
|
Дарагія суайчыннікі! Сардэчна віншую вас са святам - Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі. Па шматгадовай традыцыі мы адзначаем гэту яркую гістарычную дату. Нягледзячы на розныя сучасныя ацэнкі, застаецца несумненным, што Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя адкрыла новую эпоху ў развіцці чалавецтва, ператварыла ў жыццё такія асноўныя прынцыпы, як права нацый на самавызначэнне, павага да людзей працы, сацыяльная справядлівасць. Яна стварыла ўмовы для нацыянальнага адраджэння многіх народаў, утварэння сусветнай дзяржавы - Савецкага Саюза. Сацыяльна-эканамічныя і культурныя дасягненні СССР былі сапраўды беспрэцэдэнтнымі. Яны ўпісаны ў гераічны летапіс баявых перамог і працоўных здзяйсненняў. Беларусы паважліва ставяцца да гэтай лёсавызначальнай даты, паколькі дзякуючы падзеям 1917 года ўпершыню набылі сваю дзяржаўнасць. Атрымаўшы ў спадчыну ўсё лепшае з мінулага, беларускі народ у складаных умовах мэтанакіравана ідзе па шляху ўмацавання маладой суверэннай дзяржавы, з аптымізмам глядзіць у будучыню. Шчыра жадаю вам, дарагія суграмадзяне, здароўя, шчасця і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Няхай вам заўсёды спадарожнічае поспех у працы на карысць любімай Айчыны. Аляксандр Лукашэнка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарагія суайчыннікі! Сардэчна віншую вас са святам - Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі.Па шматгадовай традыцыі мы адзначаем гэту яркую гістарычную дату. Нягледзячы на...
|
|