Сідорскі паляцеў у Казахстан
08.11.2009 14:49
—
Новости Общества
|
8—9 лістапада прэм"ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі наведае з рабочым візітам Казахстан. Паводле інфармацыі прэс-службы беларускага ўрада, у праграме візіту — перамовы Сідорскага з прэм"ер-міністрам Карымам Масімавым у фармаце сам-насам і пашыраным складзе, а таксама сустрэча двух прэм"ераў з прэзідэнтам Нурсултанам Назарбаевым. Аб сваіх планах наведаць Казахстан Сідорскі паведаміў 24 верасня ў Мінску на сустрэчы з віцэ-прэм"ерам Казахстана Серыкам Ахметавым. Ён заявіў, што падчас гэтага візіту мае намер абмеркаваць з казахстанскімі калегамі пытанне аб удзеле Беларусі ў працэсе індустрыялізацыі Казахстана. «Беларусь можа зрабіць свой унёсак у вырашэнне прыярытэтнай задачы Казахстана па правядзенні глыбокай індустрыялізацыі краіны», — сказаў Сідорскі. Ён паведаміў, што беларускія спецыялісты завяршаюць працу над картай індустрыялізацыі Казахстана, якая прадугледжвае стварэнне сумесных вытворчасцей, у тым ліку ў сферы сельскагаспадарчага і цяжкага машынабудавання. Паводле афіцыйных звестак, Казахстан займае трэцяе месца ў аб"ёме знешняга гандлю Беларусі з краінамі СНД пасля Расіі і Украіны. У студзені—верасні гэтага года тавараабарот паміж дзвюма краінамі склаў 288,1 млн. даляраў ЗША (68,2% да аналагічнага перыяду 2008 года). Экспарт знізіўся на 14,4% (236,1 млн. даляраў), імпарт — на 64,5% (52 млн.). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У праграме візіту — перамовы Сідорскага з прэм'ер-міністрам Карымам Масімавым у фармаце сам-насам і пашыраным складзе, а таксама сустрэча двух прэм'ераў з прэзідэнтам Нурсултанам Назарбаевым.
|
|