Лукашэнка: Этнаканфесійнная палітыка ў краіне з’яўляецца залогам згоды ў грамадства
09.11.2009 15:20
—
Новости Общества
|
Этнаканфесійнаная палітыка, што праводзіцца ў краіне, з’яўляецца залогам грамадзянскага міру і згоды ў грамадстве. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі рэлігійных канфесій — удзельнікамі міжнароднай канферэнцыі «Хрысціянска‑іудзейскі дыялог: рэлігійныя каштоўнасці як аснова ўзаемапавагі ў грамадстве ва ўмовах глабальнага эканамічнага крызісу». Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў сучасных умовах вельмі важна не распальванне міжканфесійнанай варожасці, а актыўнае развіццё плённага дыялогц. «І вы, лідэры рэлігійных рухаў, паказваеце прыклад добрасуседства не толькі вернікам, але і палітыкам, усім людзям добрай волі», — сказаў Лукашэнка. Ён выказаў упэўненасць, што правядзенне цяперашняй канферэнцыі дапаможа людзям лепш зразумець адзін аднаго, данесці да грамадства каштоўнасць уласнай рэлігійнай культуры і прадэманстраваць гатоўнасць да дыялога. «Вопыт Беларусі ў справе пабудовы раўнапраўных, дружалюбных адносін прадстаўнікоў розных веравызнанняў будзе цікавы і карысны іншым краінам, — лічыць Аляксандр Лукашэнка. — Мы заўсёды адкрыты для вас, на нашай зямлі вы можаце адчуваць сябе як дома. Шчыра спадзяюся, што цеплыня і гасціннасць беларускага народа пакінуць у вас самыя прыемныя ўспаміны». Міжнародная навуковая канферэнцыя «Хрысціянска‑іудзейскі дыялог: рэлігійныя каштоўнасці як аснова ўзаемапавагі ў грамадзянскім грамадстве ва ўмовах глабальнага эканамічнага крызісу» праходзіць у Мінску 9‑11 лістапада. Ініцыятыва правядзення належыць Беларускай праваслаўнай царкве. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Этнаканфесійнаная палітыка, што праводзіцца ў краіне, з’яўляецца залогам грамадзянскага міру і згоды ў грамадстве.Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння на... |
|