Сiмволiка правага i левага. 21.by

Сiмволiка правага i левага

13.11.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У мiфапаэтычнай мадэлi свету, абрадавай практыцы i гаспадарчай дзейнасцi ўсходнiх славянаў найбольш распаўсюджанымi супрацьстаяннямi выступалi супрацьстаяннi чырвонага i белага колераў i мужчынскага i жаночага пачаткаў, якiя ў сiстэме прасторавых каардынат заўсёды сiмвалiзавалi правы i левы бакi.

Прыярытэтны ў культуры кiрунак злева направа мае розныя растлумачэннi. Напрыклад, фiзiялагiчнае — пераважная большасць людзей праварукiя, псiхалагiчнае — правае паўшар'е мозгу адказвае за працэсы лагiчнага мыслення. Магчыма, таму мы прывучаныя пiсаць i чытаць злева направа.

Найболей верагодным уяўляецца тлумачэнне, у аснове якога ляжыць рух Сонца па небасхiле. Сёння любы школьнiк ведае, што наша планета круцiцца вакол сваёй восi налева. Аднак у зямлян, якiя жывуць у паўночным паўшар'i, ствараецца ўражанне, быццам Сонца круцiцца вакол Зямлi. Чалавек рухаецца разам з зямным шарам, таму i не заўважае гэтага руху. Такiм чынам, на працягу дня, г.зн. светлай часткi сутак, Сонца "рухаецца" злева направа — менавiта гэта акалiчнасць i прадвызначыла агульную скiраванасць развiцця цi разгортвання рытуалаў, накiраваных на дасягненнi перамогi Дабра.

А вось у начны час, калi свяцiла трапляе ў царства смерцi, Аiда, Тота, Змея Гарыныча, яно павiнна прайсцi шлях у зваротным кiрунку — справа налева. Менавiта гэты касмiчны прынцып i стаў вызначальным не толькi ў кантэксце абрадавых падзей, але i ў паўсядзённых побытавых сiтуацыях. Гэты фактар шырока адбiўся не толькi на скiраванасцi развiцця традыцыйных абрадаў, але i на некаторых фразеалагiзмах. Сэнс iх злучаны з семантыкай правага — як таго, што з'яўляецца пераважным цi больш адпавядаючым нормам старажытнай традыцыi. Калi мы сутыкнёмся з чалавекам гнеўным, раззлаваным, то абавязкова запытаемся: "Ты што, сёння не з той нагi ўстаў?".

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мiфапаэтычнай мадэлi свету, абрадавай практыцы i гаспадарчай дзейнасцi ўсходнiх славянаў найбольш распаўсюджанымi супрацьстаяннямi выступалi супрацьстаяннi чырвонага i белага колераў i мужчынскага i жаночага пачаткаў, якiя ў сiстэме прасторавых каардынат заўсёды сiмвалiзавалi правы i левы бакi.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика