Крыніца ў Брусэлі: санкцыі не адменяць, мараторый падоўжаць
13.11.2009 10:24
—
Новости Общества
|
Мараторый на візавыя санкцыі супраць Аляксандра Лукашэнкі і ягоных набліжаных чыноўнікаў будзе падоўжаны яшчэ на год. Як перадае Бі-Бі-Сі, пра гэта гаворыцца ў чарнавым варыянце заявы Рады Еўрасаюзу, падрыхтаванай да яго паседжання. Санкцыі не будуць скасаваныя, як таго чакаў афіцыйны Мінск. Прычына — недастатковасць прагрэсу палітычных рэформаў у краіне. ЕС назаве і дзве сферы, у якіх будзе чакаць наступных крокаў: адмена пакарання смерцю і дэмакратызацыя выбарчага заканадаўства. ЕС увёў забарону на выдачу візаў для Аляксандра Лукашэнкі і 40 беларускіх афіцыйных асоб пасля таго, як іх абвінавацілі ў фальшаванні выбараў 2006 года і датычнасці да выкраданняў палітычных апанентаў. На забарону ўезду быў накладзены мараторый у кастрычніку 2008 года, каб пашырыць дыялог між Мінскам і ЕС. Папярэдні варыянт заявы прадугледжвае падаўжэнне мараторыя да кастрычніка наступнага года — даўжэй, чым тое прапаноўвалі Аб"яднаныя дэмакратычныя сілы, якія заклікалі падоўжыць яго толькі на паўгода, а далейшыя крокі паставіць у залежнасць ад хады мясцовых выбараў. Чацвярговы дэмарш кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Уладзіміра Макея, які прыпыніў працу Кансультатыўнай рады — дарадчага сходу з сімвалічным прадстаўніцтвам апазіцыі, мог быць дэманстрацыяй незадаволенасці Мінска будучым рашэннем Брусэля. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чарнавы варыянт заявы Рады Еўрасаюзу гаворыць аб падаўжэнні мараторыю на візавыя санкцыі супраць Аляксандра Лукашэнкі і ягоных набліжаных чыноўнікаў.
|
|