Дырэктарка Белсата: Акрэдытацыя «Еўрарадыё» — спроба падзяліць журналістаў не лепшых і горшых
13.11.2009 16:42
—
Новости Общества
|
Агнешка Рамашэўская‑Гузы, дырэктарка тэлеканалу «Белсат», з недаверам ставіцца да рашэння пра акрэдытацыю «Еўрапейскага радыё для Беларусі» ў Мінску: «Акрэдытацыя «Еўрапейскага радыё для Беларусі» — гэта крок у патрэбным кірунку, але баюся, што гэта толькі палавінны сродак. Гэта адбываецца за некалькі дзён да чарговага разгляду Еўразвязам пытання скасавання візавых санкцыяў для беларускіх чыноўнікаў». Кіраўніца незалежнага тэлеканалу звяртае ўвагу і на іншы аспект гэтага рашэння: «На маю думку, рэгістрацыя аднаго з некалькіх незалежных апазіцыйных медыяў у Беларусі — гэта таксама спроба падзяліць журналісцкае асяроддзе на лепшых і горшых. Гэта стандартныя, вядомыя здаўна метады дзеяння аўтарытарных уладаў». *** Улады Беларусі два разы адмовілі ў рэгістрацыі тэлеканалу «Белсат». У сакавіку 2009 г. Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь палічыла, што заяўка, складзеная тэлеканалам, патрабуе дадатковых дакументаў. Пры гэтым міністэрства спасылалася на «Палажэнне аб парадку адкрыцця ў Беларусі карпунктаў замежных СМІ», зацверджанае Саветам Міністраў Беларусі 25 снежня 2008 г. — праз тры дні пасля прыняцця дакументаў тэлеканалу Міністэрствам замежных справаў. У ліпені 2009 г. МЗС Беларусі яшчэ раз адхіліла зварот «Белсату», сцвярджаючы, што не хапае аднаго з патрэбных дакументаў. «Белсат» не адступіўся і падаў дакументы чарговы раз 9 кастрычніка. 6 снежня сканчаецца тэрмін, цягам якога ўлады Беларусі маюць прыняць рашэнне пра акрэдытацыю тэлеканалу «Белсат». Адмова ў рэгістрацыі карпункту можа азначаць далейшую адсутнасць журналісцкіх акрэдытацыяў і сур’ёзныя складанасці ў працы тэлеканала. Варта нагадаць, што ў кастрычніку 2008 г. Еўрапейскі парламент заклікаў Еўрапейскую камісію спрыяць таму, каб урад нашай краіны «прыспешыў працэс афіцыйнае рэгістрацыі «Белсату» ў Беларусі». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Агнешка Рамашэўская-Гузы каментуе рашэнне беларускіх уладаў пра акрэдытацыю «Еўрапейскага радыё для Беларусі».
|
|