Яцэк Пратасевіч: «Мараторый на візавыя санкцыі будзе падоўжаны на паўгоду»
14.11.2009 15:38
—
Новости Общества
|
«Рада Еўрасаюзу на сваім пасяджэнні ў Брусэлі 17 лістапада падоўжыць на паўгоду мараторый на візавыя санкцыі ў дачыненні да найвышэйшых беларускіх чыноўнікаў», — пра гэта заявіў на брыфінгу 14 лістапада падчас Беларускага Еўрапейскага форуму ў Мінску член Еўрапарламента, кіраўнік дэлегацыі па сувязях з Беларуссю Яцэк Пратасевіч. Еўрачыноўнік звярнуў увагу на тое, што асноўным фактарам у падаўжэнні/адмене санкцый у будучым для беларускіх уладаў будуць змены ў выбарчым заканадаўстве. Акурат цягам паўгоду ў Беларусі маюць прайсці выбары ў мясцовыя саветы [красавік 2010 года], і «калі гэта выбары пройдуць свабодна і справядліва – то санкцыі наагул будуць знятыя», — заявіў сп. Пратасевіч. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Калі выбары ў мясцовыя саветы будуць свабодныя, то санкцыі наогул здымуць».
|
|