У студзені—кастрычніку аб’ём вытворчасці знізіўся ў шасці з дзевяці галінаў прамысловасці. 21.by

У студзені—кастрычніку аб’ём вытворчасці знізіўся ў шасці з дзевяці галінаў прамысловасці

16.11.2009 09:51 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у студзені—кастрычніку 2009 года ў Беларусі ў шасці з дзевяці галінаў прамысловасці знізіўся аб’ём вытворчасці.

Найбольшае зніжэнне аб’ёму вытворчасці адбылося ў машынабудаванні і металаапрацоўцы — на 27,6% адносна аналагічнага мінулагодняга перыяду, а таксама ў лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна‑папяровай — на 23,1%.

У прамысловасці будматэрыялаў зніжэнне склала 4,2%, у лёгкай прамысловасці — 11,0%, электраэнергетыцы — 12,7%, чорнай металургіі — 5,2%.

У хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці вытворчасць у студзені—кастрычніку павялічылася на 30,3%, у паліўнай — на 10,5%, у харчовай — на 2,1%.

Белстат таксама апублікаваў звесткі падгалінаў. Найбольшы прырост прамысловай вытворчасці за 10 месяцаў адбыўся ў хімічнай прамысловасці (на 39,8%), найбольшае зніжэнне — у аўтамабільным машынабудаванні (на 45,2%).

У цэлым па прамысловасці ў студзені—кастрычніку аб’ём вытворчасці знізіўся на 4,5% у параўнанні з такім жа перыядам 2008 года і склаў 101 трлн. 171,6 млрд. рублёў. Таксама назіралася зніжэнне аб’ёму прамвытворчасці ў кастрычніку адносна верасня на 1,9%.

Згодна з прагнозам сацыяльна‑эканамічнага развіцця на 2009 год, аб’ём прамысловай прадукцыі павінен узрасці на 12%.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у студзені—кастрычніку 2009 года ў Беларусі ў шасці з дзевяці галінаў прамысловасці знізіўся аб’ём...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика