Мілінкевіч пра беларускую салідарнасць. 21.by

Мілінкевіч пра беларускую салідарнасць

16.11.2009 10:22 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Мы абаранялі кожнага, хто пацярпеў у барацьбе, — заявіў Аляксандр Мілінкевіч у сваёй прамове на Еўрапейскім Форуме ў Мінску 14 лістапада. — Мы арганізавалі навучанне для рэпрэсаваных студэнтаў. Мы далі дапамогу пацярпелым. Мы ладзілі канцэрты забароненых музыкаў. Запрацавалі «Белсат» і новыя радыёстанцыі. Там, дзе ўлады зачынялі газеты, мы адкрывалі інтэрнэт-сайты. Мы ў меру нашых магчымасцяў дапамагалі кожнай спробе людзей самаарганізавацца. У нас не было на тое вялікіх грошай. Затое была салідарнасць».

Ён таксама адзначыў уласную заслугу ў захаванні арганізавай апазіцыі аўтарытарнаму рэжыму: «Мы не дапусцілі развалу і дэзарганізацыі апазіцыі, калі лідэры сыходзілі адразу пасля выбараў ці з’язджалі за мяжу. Я, Мілінкевіч, тут, з вамі. Я прайшоў з вамі ўвесь шлях. З вамі быў на Плошчы ў 2006-м. З вамі сядзеў у турме на Акрэсціна».

Мілінкевіч заклікаў да вытрымкі: «Усё тое, што мы рабілі, мы будзем рабіць да перамогі».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Мы абаранялі кожнага, хто пацярпеў у барацьбе, — заявіў Аляксандр Мілінкевіч у сваёй прамове на Еўрапейскім Форуме ў Мінску 14 лістапада. — Мы арганізавалі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика