Мілінкевіч: Хто не ўвойдзе ў ЕС, застанецца бензінавым шлангам да Еўропы. 21.by

Мілінкевіч: Хто не ўвойдзе ў ЕС, застанецца бензінавым шлангам да Еўропы

16.11.2009 10:22 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Без права на свабодны выбар, без разняволення грамадзян на ўсіх узроўнях мы не зможам заняць раўнапраўнае месца сярод еўрапейскіх дзяржаў. У той жа час толькі інтэграцыя Беларусі ў Еўропу здольная забяспечыць паўнавартае эканамічнае развіццё, якога мы хочам. І толькі інтэграцыя ў Еўропу здольная гарантаваць бяспеку нашай краіны, — заявіў Аляксандр Мілінкевіч у сваёй прамове на Еўрапейскім Форуме ў Мінску 14 лістапада. — Пераходны перыяд можа быць. Але ў цэлым, калі сцісла: без свабоды і дэмакратыі не будзе еўраінтэграцыі. Без еўраінтэграцыі не будзе дабрабыту і абароненасці.

Мы ад ЕС нікуды не дзенемся, маючы яго на трох межах. Проста ці мы будзем побач ЕС, ці ў складзе ЕС. Рэальнасць жорсткая. Хто застанецца за ўсходняй мяжой аб’яднанай Еўропы, застанецца сыравінным дадаткам да Еўрасаюза. Будзе бензінавым шлангам, груба кажучы. Хто будзе сябрам ЕС, будзе як унутры сучаснай машыны», — такое параўнанне прывёў ён.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хто застанецца за ўсходняй мяжой аб’яднанай Еўропы, застанецца сыравінным дадаткам да Еўрасаюза.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика