Еўра і расійскі рубель прабіваюць валютны кошык
16.11.2009 13:00
—
Новости Общества
|
Нацбанк абвесціў курсы валют на заўтра. Еўра выйшаў за 10%-ны паслядэвальвацыйны калідор. Ён падаражэў на 20 рублёў і цяпер каштуе 4074,56 рубля. Рэзка, амаль на 0,5%, падрос і расійскі рубель, таксама перадолеўшы псіхалагічную адзнаку. Ён каштуе на 5% больш, чым пасля дэвальвацыі. Расійскі рубель ацэнены Нацбанкам ў 94,87 рубля. І толькі даляр не пайшоў уверх. Мінус тры рубля — і ён каштуе 2720 рублёў. Такім чынам, валютны кошык падаражэў да 1016,86 рубля. Гэта чарговы максімум. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Еўрапейская і расійская валюта рэзка падаражэлі, пасунуўшы валютны кошык да новых рэкордаў
|
|