Шалёны сабака пакусаў больш за 20 віцебчукоў. 21.by

Шалёны сабака пакусаў больш за 20 віцебчукоў

16.11.2009 17:29 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

23 чалавекі звярнуліся ў траўмапункты Віцебску з 12 лістапада. Іх пакусаў адзін і той жа сабака. Сярод пацярпелых - 15-гадовы падлетак.

Невялічкі чорны сабака бегаў па цэнтры горада, кусаючы ўсіх, хто трапляўся яму насустрач. Сабака не брахаў, таму эпідэміёлагі лічаць вялікай верагоднасць таго, што ён быў шалёны. Калі гэта так, то хутчэй за ўсё сабака ўжо памёр.

Але застаецца пагроза, што ён паспеў пакусаць не толькі людзей, што ў час звярнуліся па дапамогу, але і іншых бадзяжных сабак. На ўвесь абласны цэнтр працуе толькі адна брыгада па адлове бадзяжных жывёлін. На выходных яна злавіла сабаку, падобнага на таго, што кусаў людзей, але ці той гэта сабака дакладна, пакуль не высветлена.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
23 чалавекі звярнуліся ў траўмапункты Віцебску з 12 лістапада.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика