У школах Віцебска, Оршы, Полацка і Наваполацка падоўжаны каранцін па грыпе
16.11.2009 18:45
—
Новости Общества
|
У чатырох кантрольных гарадах Віцебскай вобласці — Віцебску, Оршы, Полацку і Наваполацку — да канца гэтага тыдня падоўжаны каранцінныя мерапрыемствы ў школах і лячэбных установах, паведамілі ў Віцебскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Гэта зроблена на падставе рашэнняў упраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама і галоўнага санітарнага ўрача вобласці. Паводле звестак абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, з 1 па 15 лістапада ў вобласці дыягназ «грып» і «ВРВІ» быў пастаўлены 60.602 хворым, з якіх 28.133 (42,9%) — дзеці. Шпіталізаваныя 1.751 чалавек, з іх 54,8% — дзеці. У Віцебску, Оршы, Полацку і Наваполацку школы знаходзяцца на каранціне ўжо амаль два тыдні. Першы раз каранцінныя мерапрыемствы ў кантрольных гарадах рэгіёна былі аб’яўленыя з 4 па 10 лістапада, затым яны былі падоўжаныя да 15 лістапада. 16 лістапада ў школах быў звычайны навучальны дзень, але ў другой палове дня школьнікам паведамілі аб падаўжэнні канікул. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У чатырох кантрольных гарадах Віцебскай вобласці — Віцебску, Оршы, Полацку і Наваполацку — да канца гэтага тыдня падоўжаны каранцінныя мерапрыемствы ў школах і...
|
|