Дапаможа «Таміфлю», рэмантадын не ўратуе. 21.by

Дапаможа «Таміфлю», рэмантадын не ўратуе

16.11.2009 20:18 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Міністэрства аховы здароўя распрацавала метадычны ліст пад назвай «Аб асаблівасцях клінічнага працякання пандэмічнага грыпу А/Н1N1 і аказання медычнай дапамогі пацыентам з ВРВІ і грыпам».


Ліст за подпісам першага намміністра аховы здароўя Роберта Часнойця ад 12 лістапада 2009 г. адрасаваны начальнікам упраўленняў аховы здароўя аблвыканкамаў, старшыні Камітэту па ахове здароўя Мінгарвыканкаму, кіраўнікам арганізацый аховы здароўя ведамаснага і рэспубліканскага падпарадкавання, рэктарам медыцынскіх ВНУ.

Рэкамендацыі пачынаюцца словамі: «У сувязі з наяўным пад’ёмам у рэспубліцы захворванняў пнеўманіяй, яе цяжкім працяканнем і ўскладненнямі, выкліканымі вірусна-бактэрыяльнай флорай (мікст-інфекцыяй), а таксама з улікам інфармацыі, атрыманай ад Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, з дапамогай Інтэрнэту і на аснове атрыманага ў працэсе лячэння пацыентаў з дадзенай паталогіяй вопыту, Мінаховы здароўя накіроўвае метадычны ліст (…)». Як бачым, з першых словаў вядзецца пра рост захворванняў пнеўманіяй, а таксама пра яе цяжкае працяканне і выкліканыя ёй ускладненні. Цікава, што раней у гутарцы з НН намеснік галоўнага ўрача па эпідэміялогіі Гродзенскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Яніна Шарэнда тлумачыла, што абласныя цэнтры не займаюцца статыстыкай датычна пнеўманіі, што гэта прэрэгатыва тых, хто непасрэдна займаецца лячэннем.

Далей у інструкцыі кажацца, што вірус пандэмічнага грыпу А/Н1N1 адчувальны да вакцыны «Таміфлю» (азэльтамівіру) і занамівіру. Да рэмантадыну вірус устойлівы. Прыгадаем словы міністра Жарко ў часе адмысловага звароту да насельніцтва 3 лістапада пра тое, што айчынны «арпетол» «дзейнічае не горш, а ў некаторых пазіцыях нават лепш, чым «Таміфлю». Казаў тады міністр і пра тое, што «ёсць невялікая праблема з «Таміфлю», але ёсць наш «рэмантадын» айчынны, які ў дастатковай колькасці». Міністэрства нагадвае ў лісце, што эфектыўнасць «Таміфлю» і занамівіру максімальная ў першыя 48 гадзін хваробы.

Асаблівасці клінічнага працякання А/Н1N1

Інструкцыя падрабязна асвятляе асаблівасці клінічнага працякання пандэмічнага грыпу А/Н1N1. Гэта і больш частае развіццё такога ўскладнення, як вірусная пнеўманія з развіццём дыхальнай недастатковасці на 5-6 дзень і раней ад з’яўлення першых сімптомаў захворвання, і развіццё віруснай пнеўманіі ў пацыентаў з лішняй вагой, і хуткае развіццё рэспіраторнага дыстрэс-сіндрому, якому папярэднічае выразная аддышка і моцны кашаль, які дрэнна паддаецца лячэнню, харканне крывёй, а таксама хуткае развіццё поліорганнай недастатковасці. Яшчэ адной асаблівасцю з’яўляецца развіццё цяжкіх формаў захворвання ў пацыентаў маладога ўзросту.

Калі трэба збірацца ў шпіталь

Паказаннямі для шпіталізацыі пацыентаў згодна інструкцыі з’яўляюцца:

*падазрэнне на пнеўманію;

*цяжкае працяканне ВРВІ і грыпу (тэмпература вышэй за 39 градусаў, якая не збіваецца з дапамогай звычайных медычных сродкаў, моцны, сталы кашаль, які суправаджаецца аддышкай, харканне крывёй);

*пацыенты з групы рызыкі, у т.л. цяжарныя жанчыны, у выпадку, калі медычная дапамога не дае належнага эфекту цягам 3 сутак;

*у дзяцей дадаткова: дзіця не можа піць /або сіндром несупыннага ванітавання (больш за 3 разы цягам гадзіны).

Каму мусяць прызначыць «Таміфлю»

Сярод тых, каму павінна быць прызначанае лячэнне супрацьвіруснымі сродкамі «Таміфлю» і занамівір — малодшыя за 5 гадоў дзеці, цяжарныя, пацыенты з цяжкім працяканнем грыпу, пацыенты з атлусценнем.

Метадычны ліст утрымлівае практычныя рэкамендацыі для медыкаў, распрацаваныя з улікам новага вопыту, набытага цягам апошніх дзён. Ён мусіць быць даведзены ўсім зацікаўленым суб’ектам пад роспіс.

Участковы доктар мае рэцэпт

Як вядома, «Таміфлю» можна набыць толькі па рэцэпце, завераным гербавай пячаткай паліклінікі. Дактары раяць: як толькі вы заўважылі характэрныя прыкметы грыпу (высокая тэмпература, цяжкі кашаль, насмарк), адразу ж трэба пачынаць прымаць «Таміфлю». Рэмантадын, арпітол, анаферон ды іншыя сродкі не дапамогуць. Каб атрымаць рэцэнт, хвораму не трэба ісці самому ў паліклініку. Трэба выклікаць «хуткую», або ўчастковага лекара. Апошнія цяпер маюць пры сабе рэцэпты з пячаткай, якія выдаюць пры пацверджанні неабходнасці.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністэрства аховы здароўя распрацавала метадычны ліст пад назвай «Аб асаблівасцях клінічнага працякання пандэмічнага грыпу А/Н1N1 і аказання медычнай дапамогі пацыентам з ВРВІ і грыпам».
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика