Кiдала гандляваў дарагiмi аўто. 21.by

Кiдала гандляваў дарагiмi аўто

18.11.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як нас дураць

У Мiнску на вулiцы Свярдлова праваахоўнiкi затрымалi прайдзiсвета, iстотна набiўшага свае кiшэнi грошамi тых прасцякоў, якiя разлiчвалi набыць дарагiя аўтамабiлi з ЗША i звярталiся па яго дапамогу .

Як паведамiў карэспандэнту "Звязды" прэс-афiцэр Кастрычнiцкага РУУС Мiнска Сяргей Чабатароў, сваiх клiентаў махляр "лавiў" у iнтэрнэце. Дакладней, 29-гадовы хiтрун размяшчаў там абвесткi, што гатовы даставiць са Злучаных Штатаў аўтамабiлi, кошт якiх быў значна нiжэйшы, чым склаўся зараз на аўтарынку — знiжка ў яго вагалася мiнiмум ад 1 тысячы долараў ЗША. Прычым, прапаноўваў ён толькi дарагiя аўтамабiлi — ад 20 тысяч долараў. Нягледзячы на апошняе, ахвотных набыць "жалезнага каня" ў яго са знiжкай хапала.

Тым больш, што "кiдала" пры асабiстай сустрэчы са сваiмi клiентамi не тушаваўся, распiсваючы выгоды супрацоўнiцтва з iм, i прад'яўляў пашпарт: маўляў, любы падвох выключаны. Iншая рэч, як выявiлася, пашпарт на iмя Алега Супруна, якiм казыраў прайдзiсвет, быў не яго: дакумент за 50 долараў ён набыў у iншага чалавека, якi сябруе з "зялёным змеем", i ўклеiў туды сваё фота. Такой падмены нiхто i не заўважаў.

Што ж датычыцца самой схемы выманьвання грошай, то тут махляр асаблiва не мудрагелiў. Дамовiўшыся з клiентам аб марцы аўто, ён патрабаваў перадаплату. Калi чалавек аддаваў яму патрабаваную суму, "перагоншчык" яшчэ пару дзён трымаў сувязь па тэлефоне з даверлiвай ахвярай, а пасля знiкаў — збаўляўся ад ужо непатрэбнай "сiмкi". Праўда, як кажуць, з кожнага правiла ёсць выключэннi. Трапiўся i гэтаму хiтруну ўнiклiвы клiент, з дапамогай якога злачынцу ўдалося вывесцi на чыстую ваду. Гэты пацярпелы звярнуўся да паслуг махляра з мэтай набыць аўтамабiль "Таёта" за 24 тысячы долараў ЗША. Выклаў i перадаплату — 3 тысячы долараў ЗША. Але ў нейкi момант зразумеў, што нешта iдзе не так. I звярнуўся па дапамогу да супрацоўнiкаў аддзела па барацьбе з эканамiчнай злачыннасцю. Затрымалi ж "бiзнэсмена" праваахоўнiкi падчас другой сустрэчы з падманутым клiентам, калi апошнi рабiў другi "ўзнос" на карысць "дабрадзея" — перадаваў яму 12,5 мiльёна рублёў.

На ўчарашнi дзень у мiлiцыю звярнулiся ўжо восем чалавек, якiя сталi ахвярамi згаданага махляра. У гэтых пацярпелых падазроны "выцаганiў" каля 20 тысяч долараў ЗША. Не выключана, што падманутых людзей куды больш, вядзецца далейшае следства.

Iгар ГРЫШЫН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску на вулiцы Свярдлова праваахоўнiкi затрымалi прайдзiсвета, iстотна набiўшага свае кiшэнi грошамi тых прасцякоў, якiя разлiчвалi набыць дарагiя аўтамабiлi з ЗША i звярталiся па яго дапамогу . Як паведамiў карэспандэнту "Звязды" прэс-афiцэр Кастрычнiцкага РУУС Мiнска Сяргей Чабатароў, сваiх клiентаў махляр "лавiў" у iнтэрнэце. Дакладней, 29-гадовы хiтрун размяшчаў там абвесткi, што гатовы даставiць са Злучаных Штатаў аўтамабiлi, кошт якiх быў значна нiжэйшы, чым склаўся зараз на аўтарынку — знiжка ў яго вагалася мiнiмум ад 1 тысячы долараў ЗША. Прычым, прапаноўваў ён толькi дарагiя аўтамабiлi — ад 20 тысяч долараў. Нягледзячы на апошняе, ахвотных набыць "жалезнага каня" ў яго са знiжкай хапала.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика