Формула абароны ад грыпу: маска + гiгiена рук + рэспiраторны этыкет. 21.by

Формула абароны ад грыпу: маска + гiгiена рук + рэспiраторны этыкет

18.11.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рэспублiканская iнфармацыйная кампанiя па прафiлактыцы сезоннага i пандэмiчнага грыпу стартавала ўчора ў Беларусi. Яна з'яўляецца часткай сусветнай iнфармацыйнай кампанii па барацьбе з пандэмiяй, а ў ролi яе iнiцыятараў выступiлi Мiжнародная Федэрацыя Таварыстваў Чырвонага Крыжа i Чырвонага Паўмесяца i Сусветная арганiзацыя аховы здароўя (СААЗ).

Цяпер узровень захваральнасцi на сезонны i пандэмiчны грып у Беларусi пачаў знiжацца. Аднак у суседнiх краiнах сiтуацыя па-ранейшаму застаецца напружанай. І як далей будзе развiвацца эпiдпрацэс на еўрапейскiм кантыненце i ў нашай краiне сёння нiхто прагназаваць не бярэцца. Даводзiцца толькi канстатаваць, што пандэмiчны вiрус заняў дамiнуючую пазiцыю сярод цыркулюючых вiрусаў грыпу. Да таго ж даказана здольнасць новага вiруса А/H1N1 выклiкаць цяжкую пнеўманiю. Прычым клiнiчная карцiна ў цяжкiх выпадках захворвання iстотна адрознiваецца ад клiнiчнай карцiны, якая назiралася раней падчас эпiдэмiй сезоннага грыпу.

— Вопыт паўднёвага паўшар'я планеты, дзе першая хваля пандэмii грыпу А/H1N1 ужо прайшла, сведчыць пра тое, што ўсе выпадкi цяжкага працякання грыпу звязаны з познiмi зваротамi хворых па медыцынскую дапамогу, — паведамiў на прэс-канферэнцыi ў Нацыянальным прэс-цэнтры кiраўнiк Бюро Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя ў Рэспублiцы Беларусь Ягор Зайцаў.

— Тут дзейнiчае "залатое" правiла 48 гадзiн з моманту з'яўлення першых сiмптомаў захворвання. Сапраўды, да пандэмii свiнога грыпу, сведкамi якой мы з'яўляемся, праблема пнеўманiй, якiя ўносяць жыццi дзясяткаў людзей, нiколi не выходзiла на першы план i не стаяла так востра, як сёння.

Ягор Зайцаў паведамiў, што Сусветная арганiзацыя аховы здароўя ўжо паставiла бясплатна ў Беларусь 60 тысяч упаковак "Тамiфлю", якiя будуць размеркаваныя для лячэння хворых у стацыянарах. Гэта менавiта той прэпарат, якi ўключаны ў афiцыйныя рэкамендацыi СААЗ для лячэння так званага свiнога грыпу. Адказваючы на пытаннi журналiстаў наконт айчыннай альтэрнатывы дарагому iмпартнаму "Тамiфлю", якi да таго ж адпускаецца ў аптэках толькi па рэцэптах, Ягор Зайцаў сказаў, што ў Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя няма доказаў эфектыўнасцi цi неэфектыўнасцi беларускага прэпарата "Арпетол" i яго расiйскага аналага "Арбiдола": "Наколькi я ведаю, гэтыя прэпараты не з'яўляюцца супрацьвiруснымi i прызначаны для стымулявання iмунiтэту". А вось разлiчваць на бясплатную вакцыну ад свiнога грыпу ад СААЗ беларусам не даводзiцца — гэта не дазваляюць нашы эканамiчныя паказчыкi. Таму ў Беларусi ўжо абвешчаны тэндар на закупку вакцыны супраць пандэмiчнага грыпу. У якасцi верагодных "кандыдатаў" разглядаюцца расiйская, французская i нямецкая вакцыны. Аб'ём паставак вакцыны, якую плануецца набыць за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту, пакуль таксама ўдакладняецца. А вакцынацыя можа распачацца ўжо ў снежнi.

Кiраўнiк Прадстаўнiцтва Мiжнароднай федэрацыi таварыстваў Чырвонага Крыжа i Чырвонага Паўмесяца ў Беларусi, Малдове i ва Украiне Джо Лауры звярнуў увагу журналiстаў на важнасць шырокай тлумачальнай работы сярод насельнiцтва, якая будзе перашкаджаць распаўсюджванню панiчных настрояў.

— Iнфармацыйная кампанiя пад назвай "Ваша лепшая абарона — вы самi" базiруецца на пяцi асноўных правiлах, якiя павiнен захоўваць кожны чалавек, якi не хоча заразiцца вiрусам грыпу, — патлумачыў Джо Лауры. — Трэба рэгулярна мыць рукi з мылам, асаблiва пасля кантактаў з хворым чалавекам. Абавязкова трэба прыкрываць рот пры кашлi i чханнi. Ад суразмоўцы трэба трымацца на адлегласцi паўтара метра, пазбягаць поцiскаў рукi i наведвання месцаў масавай канцэнтрацыi людзей.

Джо Луауры патлумачыў, што няправiльнае выкарыстанне маскi не толькi не стварае ахову, а, наадварот, можа нанесцi чалавеку шкоду. Звестак пра карысць нашэння масак цi рэспiратараў з мэтай абмежавання распаўсюджвання пандэмiчнага грыпу вельмi мала, ва ўсялякiм выпадку навуковыя звесткi пакуль адсутнiчаюць. Маскi i рэспiратары пры правiльным iх выкарыстаннi могуць спрыяць знiжэнню рызыкi iнфiцыравання грыпам, але ад удыхання вельмi дробных кропелек, якiя выдзяляюцца пры кашлi цi чханнi, маскi не абараняюць. Да таго ж iх заўсёды трэба выкарыстоўваць у спалучэннi з iншымi прафiлактычнымi мерамi, такiмi, як добрая гiгiена рук, рэспiраторны этыкет i захаванне бяспечнай дыстанцыi. Да маскi падчас нашэння не трэба дакранацца рукамi. Вiльготныя маскi трэба рэгулярна мяняць. Зняўшы маску, абавязкова трэба добра вымыць рукi вадой з мылам цi выкарыстаць дэзынфiкуючы раствор. Увогуле, нашэнне маскi апраўдана пры стасунках з хворым чалавекам цi ў месцах масавай канцэнтрацыi людзей, а таксама калi вы самi хварэеце, каб не заразiць сваiх блiзкiх...

Надзея НIКАЛАЕВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэспублiканская iнфармацыйная кампанiя па прафiлактыцы сезоннага i пандэмiчнага грыпу стартавала ўчора ў Беларусi. Яна з'яўляецца часткай сусветнай iнфармацыйнай кампанii па барацьбе з пандэмiяй, а ў ролi яе iнiцыятараў выступiлi Мiжнародная Федэрацыя Таварыстваў Чырвонага Крыжа i Чырвонага Паўмесяца i Сусветная арганiзацыя аховы здароўя (СААЗ).
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика