МЗС Беларусi адзначае чарговае "падвешванне" з боку ЕС працэсу комплекснай нармалiзацыi двухбаковых адносiнаў
18.11.2009
—
Новости Общества
|
Аб гэтым гаворыцца ў адказе прэс-сакратара Мiнiстэрства замежных спраў Беларусi Андрэя Папова на пытанне прадстаўнiкоў СМІ адносна заключэння Савета ЕС па Беларусi. "Гэтыя заключэннi ў пэўнай ступенi адлюстроўваюць тэндэнцыю да нармалiзацыi адносiнаў памiж нашай краiнай i ЕС. Гэта, у прыватнасцi, пацвярджаецца заяўленай гатоўнасцю Еўрасаюза да развiцця дагаворна-прававой базы з нашай краiнай i намерам пачаць перагаворы аб спрашчэннi вiзавага рэжыму для грамадзян Беларусi", — сказаў Андрэй Папоў. Ён адзначыў, што беларускi бок даўно i неаднаразова прапаноўваў Еўрасаюзу сумесна ўрэгуляваць iснуючыя ў гэтых сферах праблемы. "Пацвярджаем гатоўнасць да цеснай i арыентаванай на канкрэтны вынiк практычнай работы з ЕС па названых i ўсiх iншых ключавых пытаннях нашых узаемаадносiнаў. Сказанае ў поўнай меры таксама датычыцца актыўнага i канструктыўнага ўкладу Беларусi ў рэалiзацыю iнiцыятывы "Усходняе партнёрства", — дадаў прэс-сакратар МЗС. Зразумела, тэмп i змест працэсу ўдасканалення грамадска-палiтычных адносiнаў вызначаюцца ў Беларусi выключна iнтарэсамi развiцця грамадства i дзяржавы. "Са шкадаваннем прыходзiцца канстатаваць, што чарговае "падвешванне" працэсу комплекснай нармалiзацыi двухбаковых адносiнаў, абмежавальныя меры, якiя па-ранейшаму прымяняюцца Еўрасаюзам да нашай краiны, разыходзяцца з цяперашняй логiкай дыялога Беларусь — ЕС, нясуць на сабе адбiтак двайных стандартаў i не даюць магчымасцi выйсцi на ўзровень супрацоўнiцтва, якi ў поўнай меры адпавядаў бы iнтарэсам абодвух бакоў", — рэзюмаваў Андрэй Папоў. Савет ЕС заклiкае Еўракамiсiю прапрацаваць пытанне аб змяншэннi кошту вiзаў для беларусаўУлiчваючы важнасць пашырэння чалавечых кантактаў, Савет Еўрапейскага саюза заклiкае Еўракамiсiю прапрацаваць пытаннi спрашчэння вiзавага рэжыму ЕС для грамадзян Беларусi, а таксама магчымасць заключэння з нашай краiнай пагадненняў аб рэадмiсii. Аб гэтым гаворыцца ў рашэннi Савета па Беларусi. Акрамя таго, Савет пацвярджае гатоўнасць паглыбляць адносiны з Беларуссю i таму заклiкае Еўракамiсiю распрацаваць праект сумеснага прамежкавага плана прыярытэтных рэформаў, якiя могуць быць рэалiзаваны ў Беларусi ў рамках Еўрапейскай палiтыкi суседства (ЕПС). Савет прыняў рашэнне прыпынiць парадак дзеяння абмежаванняў адносна ўезду ў Еўрасаюз некаторых чыноўнiкаў з Беларусi да кастрычнiка 2010 года, але не адмянiў абмежавальныя меры. Савет канстатуе, што з кастрычнiка 2008 года былi адкрыты новыя магчымасцi для дыялога i паглыблення супрацоўнiцтва ЕС i Беларусi, i вiтае палiтычны дыялог ЕС — Беларусь на высокiм узроўнi, а таксама iнтэнсiфiкацыю ўдзелу Беларусi ва "Усходнiм партнёрстве", якое з'яўляецца сродкам пабудовы ўзаемаразумення i стварэння магчымасцяў для вырашэння актуальных пытанняў. Разам з тым, Савет ЕС заяўляе аб недастатковым прагрэсе ў лiбералiзацыi парадку рэгiстрацыi i дзейнасцi палiтычных партый, грамадскiх арганiзацый i недзяржаўных СМI ў Беларусi. Са шкадаваннем адзначаецца таксама вынясенне некалькiх смяротных прыгавораў. ЕС заклiкае Беларусь да ўвядзення мараторыю на пакаранне смерцю. БЕЛТА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым гаворыцца ў адказе прэс-сакратара Мiнiстэрства замежных спраў Беларусi Андрэя Папова на пытанне прадстаўнiкоў СМІ адносна заключэння Савета ЕС па Беларусi. "Гэтыя заключэннi ў пэўнай ступенi адлюстроўваюць тэндэнцыю да нармалiзацыi адносiнаў памiж нашай краiнай i ЕС. Гэта, у прыватнасцi, пацвярджаецца заяўленай гатоўнасцю Еўрасаюза да развiцця дагаворна-прававой базы з нашай краiнай i намерам пачаць перагаворы аб спрашчэннi вiзавага рэжыму для грамадзян Беларусi", — сказаў Андрэй Папоў. Ён адзначыў, што беларускi бок даўно i неаднаразова прапаноўваў Еўрасаюзу сумесна ўрэгуляваць iснуючыя ў гэтых сферах праблемы. "Пацвярджаем гатоўнасць да цеснай i арыентаванай на канкрэтны вынiк практычнай работы з ЕС па названых i ўсiх iншых ключавых пытаннях нашых узаемаадносiнаў. Сказанае ў поўнай меры таксама датычыцца актыўнага i канструктыўнага ўкладу Беларусi ў рэалiзацыю iнiцыятывы "Усходняе партнёрства", — дадаў прэс-сакратар МЗС.
|
|