Мiстыка дакумента. 21.by

Мiстыка дакумента

18.11.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Так, адноўленым i ўвасобленым мiнулым можна будзе лiчыць фiльм "Брэсцкая крэпасць", здымкi якога скончаны ў Беларусi. Яго з'яўленне было анансаванае на кiнафестывалi асобна — як сумесны расiйска-беларускi праект, iдэя якога зыходзiла ад Тэлерадыёвяшчальнай арганiзацыi Саюзнай дзяржавы. Сведчанне таго, што дзяржава iснуе — яе ўласнасць. Увасабленнем саюзнай уласнасцi можа з'яўляцца агульны патрыятычны фiльм, зняты кампанiяй "Цэнтрал Партнершып" пры ўдзеле "Беларусьфiльма".

Шчыра кажучы, я з дзяцiнства памятаю кiно пра Брэсцкую крэпасць, пра подзвiг яе абаронцаў чытала ў кнiзе, у музей бацькi вазiлi не аднойчы — жылi непадалёк. Але каб здымаць пра крэпасць у ХХІ стагоддзi...

"Нашы народы аб'ядноўвае агульная памяць. Але чым далей ад тых падзей, тым больш вiдавочна, што нашы дзецi нiчога не ведаюць пра Вялiкую Айчынную вайну, — тлумачыў генеральны прадзюсар i аўтар iдэi Iгар Угольнiкаў. — Пад уплывам заходняга кiнематографа, камп'ютарных гульняў у iх увогуле мяняюцца адносiны да ваеннай тэмы. Трэба прызнаць, што ў Беларусi лепш пастаўлена патрыятычнае выхаванне... Калi мы прыступалi да працы, нам казалi, што тэма вычарпана i не знайсцi новых хадоў. Але тэма сама такая моцная, што не трэба шукаць нейкiх хадоў. I яшчэ адзiн важны матыў у сучасным свеце, дзе знаходзяцца людзi, якiя iмкнуцца апраўдаць тое, што было. Я кажу так: калi яны хочуць пераглядзець гiсторыю вайны — дык мы iм яе перапакажам."

Спачатку ў стваральнiкаў была думка зняць камерную карцiну пра жанчыну, якую немцы называлi "фрау аўтамат", але ў працэсе працы над сцэнарыем прыйшлi да таго, што трэба ствараць дакументальна дакладную карцiну. Фiльм "Брэсцкая крэпасць" называюць патрыятычнай драмай. Да дакладнасцi не проста iмкнулiся, яе хацелi аднавiць з дакладнасцю да дробязяў: працавалi ў архiвах — нямецкiх i КДБ Беларусi, Расii. Нездарма сцэнарыстаў у гэтым праекце было ажно чатыры! Уладзiмiр Яромiн, Канстанцiн Вараб'ёў, Аляксей Дудараў, Аляксандр Котт, якi быў запрошаны да здымкаў у якасцi рэжысёра, зыходзячы з ягонай асабiстай зацiкаўленасцi ў гэтай тэме. Ён спецыяльна зрабiў падрабязную раскадроўку, паводле якой зацвердзiлi кожны кадр у карцiне. Што казаць, калi нават дэкарацыi спецыяльна будавалi, каб потым разбураць падчас здымкаў.

"Я хацеў, каб талерку разбiлi два прэзiдэнты, а самi здымкi пачалiся 22 чэрвеня, — кажа Iгар Угольнiкаў. — Але Уладзiмiр Пуцiн не прыехаў тады ў Брэсцкую крэпасць. I мы яшчэ колькi часу дапрацоўвалi сцэнарый. Затое потым у Брэст прыязджаў Дзмiтрый Мядзведзеў... 22 чэрвеня ранiцой мы малiлiся — прасiлi дазволу ў абаронцаў крэпасцi на здымкi гэтага фiльма. Магчыма, яны нейкiм мiстычным чынам спрыялi нам. Здымалася ледзь не палова горада Брэста — гэта не масоўка ў кадры, а рэальныя людзi, жыхары горада. Яны разумелi, што яны робяць".

Дзiўным чынам сусвет спрыяў здымачнай групе: трэба было сонца — было сонца. Хацелi зняць кадр пра выхад апошняга абаронцы крэпасцi — ранiцой выпаў снег, роўна на палову дня, таму паспелi зняць усё, што было неабходна. Героi фiльма — рэальныя абаронцы. Iх звязвае адзiн вобраз — хлопчык, выхаванец вайсковага аркестра.

Артыст Павел Дзеравянка вельмi хацеў сыграць ролю камiсара Фамiна, быў вельмi настойлiвы. Яны з Андрэем Мярзлiкiным адказна рыхтавалiся да здымкаў: чыталi кнiжкi, прыязджалi ў Брэст, iм рабiлi экскурсii па крэпасцi. Мярзлiкiну мроiлiся ценi, асаблiва ў начных здымках. Спачатку ўсе лiчылi, што гэта мiстыка, а потым прывыклi.

"Мы адчувалi ўздзеянне самой крэпасцi на ўсiх, хто меў дачыненне да фiльма, — адзначае прадзюсар. — 76 здымачных дзён мы запланавалi, i ўсё было зроблена дакладна па плане. Так не бывае..."

Будуць у карцiне цяжкiя сцэны. Напрыклад, такая: калi абаронцы крэпасцi аддаюць сваiх дзяцей ворагу ў закладнiкi i даюць абяцанне здацца ў пэўны тэрмiн. Натуральна, яны не здалiся, i ўсе да апошняга, нават самыя маленькiя дзецi, былi расстраляныя. Пра гэта сведчыць знойдзены нямецкi дакумент. Яшчэ дакументальна вядома, што на тэрыторыi крэпасцi змагалiся чачэнцы. 25 чэрвеня яны абвясцiлi джыхад Гiтлеру.

Перад здымкамi "Брэсцкай крэпасцi" быў праведзены сацыялагiчны аналiз — каб зразумець, што ведаюць i чаго чакаюць людзi. Сярод пытанняў было i тое, якое датычылася ўдзелу чачэнцаў у абароне крэпасцi — i былi такiя меркаваннi, маўляў, не трэба пра гэта ўвогуле згадваць. Але стваральнiкi палiчылi, што важна паказаць, хто быў сярод абаронцаў. Як палiчылi неабходным паказаць i той момант, калi на пачатку вайны шмат савецкiх салдатаў здаюцца ў палон. Вядома, што былi нават такiя афiцэры, якiя галiлi галовы i мянялi гiмнасцёркi, каб выдаць сябе за звычайных салдатаў, але iх адразу выяўлялi: выдавала толькi што паголеная галава... Гэты момант пакiнулi ў фiльме, каб найбольш адчувалася велiч подзвiгу тых, хто застаўся на сваiм пасту да канца.

"Для нас важная была дакладнасць i мастацкасць. Мастацкасць заключаецца ў тым, што мы будзем суперажываць кожнаму герою, — пераконвае Угольнiкаў. — Фiльм з разраду тых, куды можна будзе прыходзiць усёй сям'ёй. Вельмi маленькiх дзяцей браць, вядома ж, не варта, бо i дарослым будзе цяжка. Гэта карцiна, дзе людзi будуць плакаць над дакументальнасцю, бо праўда мацнейшая за вымысел. Я хацеў бы, каб прэм'ера была 22-га ранiцой у Брэсце, потым у Маскве".

Цяпер стваральнiкаў клапоцiць далейшы лёс карцiны, бо, паводле iх слоў, ёсць шэраг фестываляў, якiя хочуць атрымаць карцiну, якая аказалася ў вынiку зусiм не таннай. На здымкi саюзнага фiльма было выдаткавана 225 мiльёнаў расiйскiх рублёў. Але яшчэ два гады таму. На той момант гэта было 9 мiльёнаў долараў, але ў вынiку яны ператварылiся ў 6 — фактычна на трэць бюджэт паменшыўся. 35 працэнтаў прафiнансаваў "Беларусьфiльм", гэта доля нашай краiны. 65 працэнтаў належыць Саюзнай дзяржаве. "Дзiўнае вырашэнне, на якiм вельмi настойваў беларускi бок, — падкрэслiў Угольнiкаў. — Напэўна таму, што такi якасны кiнапрадукт — гарантаваная перамога для беларускага кiно, якое ў апошнi час не радавала якаснымi працамi".

Ларыса ЦIМОШЫК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Так, адноўленым i ўвасобленым мiнулым можна будзе лiчыць фiльм "Брэсцкая крэпасць", здымкi якога скончаны ў Беларусi. Яго з'яўленне было анансаванае на кiнафестывалi асобна — як сумесны расiйска-беларускi праект, iдэя якога зыходзiла ад Тэлерадыёвяшчальнай арганiзацыi Саюзнай дзяржавы. Сведчанне таго, што дзяржава iснуе — яе ўласнасць. Увасабленнем саюзнай уласнасцi можа з'яўляцца агульны патрыятычны фiльм, зняты кампанiяй "Цэнтрал Партнершып" пры ўдзеле "Беларусьфiльма".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика