Кшыштаф Занусi Кiно — рэч другасная.Першасная — вашы мары. 21.by

Кшыштаф Занусi Кiно — рэч другасная.Першасная — вашы мары

18.11.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Графiк гэтага рэжысёра настолькi шчыльны, што не паспяваеш здзiўляцца: Турцыя, ЗША, Аўстралiя, Арменiя, Германiя, Англiя... I хоць сам Кшыштаф Занусi жыве ў Польшчы, на радзiме часта бывае толькi памiж пералётамi. Нават жартуе пра сябе — жыву ў самалёце. Бадзёрасцi i працавiтасцi гэтага паляка можна толькi пазайздросцiць: у свае семдзясят Занусi працягвае не толькi здымаць кiно, але яшчэ i выкладае ў многiх унiверсiтэтах свету — цудоўна валодае замежнымi мовамi.

На XVI мiжнародны кiнафестываль "Лiстапад" Занусi прыляцеў у нядзелю. I лiтаральна з аэрапорта яго павезлi ў Iнстытут Кiрылы i Мяфодзiя, дзе знакамiты рэжысёр павiнен быў даць майстар-клас.

— Маю iтальянскае паходжанне па бацьку, польскае па мацi. Пасля школы паступiў у фiзiчны iнстытут, чатыры гады вучыўся фiзiцы. Любоў да гэтага прадмета жывая i сёння, толькi вось фiзiка мяне не любiла, — смяецца рэжысёр, — таму нам давялося разысцiся. Фiзiк па сваёй прыродзе ведае, што ёсць вялiзная прастора невядомага. I гэта наблiжае да метафiзiчнай адчувальнасцi. Тое ж адбываецца i ў мастацтве. Вучыўся таксама некаторы час i на фiласофскiм факультэце, час ад часу рабiў невялiкiя аматарскiя ролiкi. А аднойчы задумаўся: можа, кiно — гэта мая будучыня? Паспрабаваў трапiць у кiнаакадэмiю — прынялi. З таго часу ужо больш як 40 гадоў я здымаю карцiны. Выступаю i як рэжысёр, i як сцэнарыст.

Заўважна, што спадар Занусi ўжо прызвычаiўся да такога кшталту выступленняў: сотнi журналiстаў рабiлi з iм iнтэрв'ю, даводзiлася адказваць на тысячы пытанняў, якiя раз ад разу дублююцца...

— Цi верыце, што мастацтва i кiно могуць змянiць свет?

Пытанне задае студэнтка. Занусi на хвiлiну задумваецца (з аднаго боку, пытанне банальнае, але з iншага — задаюць яго не часта).

— У адным са сваiх iнтэрв'ю вы сказалi, што хацелi б зняць фiльм пра негатыўную ў нашым грамадстве падзею, такую, як бiзнэс-ледзi.

— Я хачу абаранiць жанчын перад фемiнiсткамi. Бо тыя, як мне здаецца, шкодзяць сучаснаму грамадству, даводзячы да таго, што жанчыны становяцца падобнымi на мужчын. Мужчыны ж у сваю чаргу становяцца жанападобнымi. Гэта абсалютна нешчаслiва для чалавецтва. Мы павiнны быць рознымi, нас цягне адно да аднаго ў выпадку, калi мы розныя.

— Польшча ўступiла ў Еўрасаюз. Вобраз паляка пасля гэтага ўвогуле змянiўся?

— У нас было вялiкае жаданне ўвайсцi ў Еўрапейскi саюз. Большасць палякаў гэтага хацела. Пакуль мы туды не трапiлi, мы ўсiм спрабавалi даказваць, якiя мы еўрапейцы. А сёння, калi мы члены Еўрасаюза, мы можам свабодна гаварыць, чым мы адрознiваемся ад астатнiх нацый. I цяпер мы значна больш хочам падкрэслiць свае нацыянальныя рысы. Страты нацыянальнага характару не было.

— Што, на ваш погляд, павiнна несцi кiно?

— Часам пытанне не датычыцца кiно, а датычыцца самой краiны. Якой вы бачыце сваю будучыню? Якiя ў вас надзеi? Як вы бачыце свет i сваё месца ў гэтым свеце? I што вы пра гэта можаце сказаць? Кiно — рэч другасная. Першаснае — гэта вашы мары. Якiя мары жыхароў i як iх выказаць, бо кiно здольнае выразiць гэта, але трэба i адчуць, якi настрой у гэтым годзе, якi настрой грамадства, якi настрой моладзi, што яны адчуваюць, чаго яны хочуць, чаго не хочуць, чым яны задаволеныя, чым незадаволеныя. Калi кiно гэта адлюстроўвае, тады яно мае сваю сiлу. У Беларусi я заўважыў вельмi шмат фiльмаў, якiя датычацца Другой сусветнай вайны. Гэта вельмi важны сюжэт, але, я лiчу, ён не павiнен заставацца адзiным сюжэтам.

Iлья Лапато.

:

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Графiк гэтага рэжысёра настолькi шчыльны, што не паспяваеш здзiўляцца: Турцыя, ЗША, Аўстралiя, Арменiя, Германiя, Англiя... I хоць сам Кшыштаф Занусi жыве ў Польшчы, на радзiме часта бывае толькi памiж пералётамi. Нават жартуе пра сябе — жыву ў самалёце. Бадзёрасцi i працавiтасцi гэтага паляка можна толькi пазайздросцiць: у свае семдзясят Занусi працягвае не толькi здымаць кiно, але яшчэ i выкладае ў многiх унiверсiтэтах свету — цудоўна валодае замежнымi мовамi.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика