Вам таксi? Калi ласка!
18.11.2009
—
Новости Общества
|
Узяць грузавую аўтамашыну бывае даволi складана, хоць абвестак на грузаперавозкi хапае. У адным выпадку — танаж не падыходзiць, бо на 10-тонным грузавiку не будзеш перавозiць канапу, а ў iншым — адлегласць вадзiцеля не задавальняе. У Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва Баранавiцкага раёна праявiлi iнiцыятыву i стварылi "Сацыяльнае таксi", але iм могуць карыстацца толькi шматдзетныя, малазабяспечаныя, апякунскiя, няпоўныя сем'i, сем'i, у якiх ёсць дзецi-iнвалiды, дзецi-сiроты, а яшчэ ўдзельнiкi вайны i адзiнокiя пенсiянеры. На аўтамабiлi "Газэль" у людзей ёсць магчымасць перавезцi мэблю цi iншую маёмасць у любы населены пункт раёна. І плата даволi нiзкая. Заказчыку давядзецца заплацiць 350 руб./км. А наколькi будзе запатрабавана паслуга, пакажа час. Сымон Свiстуновiч. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Узяць грузавую аўтамашыну бывае даволi складана, хоць абвестак на грузаперавозкi хапае. У адным выпадку — танаж не падыходзiць, бо на 10-тонным грузавiку не будзеш перавозiць канапу, а ў iншым — адлегласць вадзiцеля не задавальняе.
|
|