Пераможны дубль Скавыша. 21.by

Пераможны дубль Скавыша

18.11.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Моладзевая зборная Беларусi ў гасцях абыграла каманду Албанii з лiкам 2:1. У беларусаў дублем адзначыўся нападаючы БАТЭ Максiм Скавыш — галкiпера супернiка ён "прабiваў" на 8-й i 36-й хвiлiнах. Пасля гэтай гульні беларуская каманда, маючы па 12 ачкоў пасля 5 матчаў, разам з камандай Шатландыi ўзначальвае 10-ю адборачную групу да моладзевага чэмпiянату Еўропы 2011 года.

У "Дынама" i "Юнацтве" назiраецца спад

У двух чарговых матчах чэмпiянату Кантынентальнай хакейнай лiгi мiнскае "Дынама" зноў прайграла, прычым два матчы запар з аднолькавым лiкам 1:4: у Казанi — "Ак Барсу", i ў Нiжнекамску — "Нафтахiмiку". Шайбы ў мiнчан закiдвалi Уладзiмiр Дзянiсаў i Джэф Плат.

Пасля 23 матчаў на рахунку "Дынама" 30 ачкоў, каманда займае пятае месца ў дывiзiёне Баброва, дзявятае ў Заходняй канферэнцыi i 16-е — у агульнай таблiцы. Наступныя пяць сустрэч дынамаўцы згуляюць дома: 19 лiстапада — з МУС, 21-га — са "Спартаком", 23-га — з "Лакаматывам", 26-га — з "Дынама" (Масква) i 28 — са СКА.

А лiдар адкрытага чэмпiянату Беларусi па хакеi мiнскае "Юнацтва" атрымала чацвёртае паражэнне ў апошнiх пяцi матчах. У чарговым туры чэмпiён краiны ўступiў у гасцях "Вiцебску" — 1:2. Астатнiя вынiкi: "Шахцёр" — "Брэст" — 3:0, "Шыннiк" — "Сокал" — 2:4, "Керамiн" — "Нёман" — 5:2, "Хiмiк-СКА" — "Хiмвалакно" — 2:4, "Металург" — "Гомель" — 5:4. Учора адбылося латвiйскае дэрбi "Дынама-Юнiярс" — "Металургс". Так выглядае пяцёрка лiдараў чэмпiянату: "Юнацтва" — 58 ачкоў (25 гульняў), "Сокал" — 55 (25), "Шахцёр" — 55 (24), "Гомель" — 50, "Нёман" — 42 (24).

Мiж тым на сумесным пасяджэннi Мiнспорта i пастаяннай камiсii НАК па рабоце з федэрацыямi было прынятае рашэнне рэкамендаваць Мiнспорту кандыдатуру М.М. Захарава для назначэння на пасаду галоўнага трэнера зборнай Беларусi па хакеi.

Лiдары ў пагоні за кубкам

Вызначылiся яшчэ чатыры чвэрцьфiналiсты Кубка Беларусi па футболе.

Вынiкi матчаў: "Шахцёр" — "Белшына" (Д2) — 2:2 (першы матч — 1:0), "Верас" (Д2) — "Тарпеда" — 0:3 (0:5), "Нёман" — "Гранiт" — 1:0 (1:0), "ДСК-Гомель" (Д2) — "Гомель" — 3:2 (1:1). Адбыўся таксама першы матч 1/8 фiналу памiж МТЗ-РІПА i "Полацкам" (Д2). Перамогу атрымалi мiнчане — 5:2. Раней у чвэрцьфiнал выйшлi мiнскае "Дынама" i "Нафтан". Сёння адбудзецца матч у адказ памiж "Полацкам" i МТЗ.

Теги: Гомель
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Моладзевая зборная Беларусi ў гасцях абыграла каманду Албанii з лiкам 2:1. У беларусаў дублем адзначыўся нападаючы БАТЭ Максiм Скавыш — галкiпера супернiка ён "прабiваў" на 8-й i 36-й хвiлiнах. Пасля гэтай гульні беларуская каманда, маючы па 12 ачкоў пасля 5 матчаў, разам з камандай Шатландыi ўзначальвае 10-ю адборачную групу да моладзевага чэмпiянату Еўропы 2011 года.
 
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА

Яндекс.Метрика