НАТО занепакоена беларуска-расійскімі ваеннымі вучэннямі «Захад-2009». 21.by

НАТО занепакоена беларуска-расійскімі ваеннымі вучэннямі «Захад-2009»

18.11.2009 20:50 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

НАТО занепакоена беларуска-расійскімі ваеннымі вучэннямі «Захад-2009», якія прайшлі ў верасні.

Пра гэта, як паведамляе агенцтва AFP, заявіў 18 лістапада ў Бруселі афіцыйны прадстаўнік альянсу Джэймс Апатурай па выніках пасяджэння Савета НАТО на ўзроўні паслоў 28 краін-членаў НАТО.

Паводле яго слоў, удзельнікі пасяджэння выказалі занепакоенасць маштабнасцю вучэнняў, якія сталі «самымі буйнымі» пасля заканчэння «халоднай вайны», і тым, што Расія не запрасіла на вучэнні замежных назіральнікаў.

Апатурай таксама адзначыў, што ўдзельнікі пасяджэння выказалі занепакоенасць з нагоды таго, што сцэнарый беларуска-расійскіх вучэнняў прадугледжваў атаку на Расію з боку Захаду.

Паводле слоў Апатурая, НАТО працягне абмеркаванне гэтых вучэнняў і іх магчымы ўплыў на адносіны паміж альянсам і Расіяй. Акрамя таго, НАТО можа запрасіць дадатковыя растлумачэнні ў сувязі з вучэннямі ў расійскага боку.

Раней міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі напісаў ліст генеральнаму сакратару НАТО Андэрсу Фог Расмусену, у якім заклікаў НАТО звярнуць увагу на беларуска-расійскія сумесныя вучэнні.

Вучэнні «Захад-2009» праводзіліся на тэрыторыі Беларусі з 18 па 29 верасня.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
НАТО занепакоена беларуска-расійскімі ваеннымі вучэннямі «Захад-2009», якія прайшлі ў верасні.Пра гэта, як паведамляе агенцтва AFP, заявіў 18 лістапада ў Бруселі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика