Амаль 63% беларускіх сем'яў з дзецьмі маюць адно дзіця
18.11.2009 20:19
—
Новости Общества
|
62,8% беларускіх сем"яў з дзецьмі маюць адно дзіця. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела сацыяльна-педагагічнай работы і аховы дзяцінства Міністэрства адукацыі Галіна Рудзянкова 18 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Мінску. Паводле яе слоў, двух дзяцей маюць 31,5% ад усіх сем"яў з дзецьмі, трох дзяцей — толькі 5,7% беларускіх сем"яў. Усяго ў краіне налічваецца 1 млн. 411 тыс. сем"яў, у якіх выхоўваецца 1 млн. 785 тыс. 387 дзяцей да 18 гадоў. Як паведаміла Рудзянкова, дзеці складаюць амаль 18,5% ад усяго насельніцтва Беларусі. Летась колькасць дзіцячага насельніцтва ў краіне працягвала памяншацца. Найбольшае скарачэнне колькасці дзяцей за год — на 6,5 тыс. чалавек — адзначалася ў Віцебскай вобласці; найменшае — у Мінску, дзе дзіцячае насельніцтва скарацілася менш чым на 2 тыс. чалавек. Як заявіла Рудзянкова, прыярытэтнымі кірункамі працы з сям"ёй з"яўляюцца «рэалізацыя мінімальных дзяржстандартаў, паказчыкаў і якасці жыцця сем"яў, забеспячэнне эканамічнай самастойнасці, стабільнасці матэрыяльнага становішча сем"яў». Акрамя таго, у ліку прыярытэтаў — «стварэнне работнікам, якія маюць дзяцей, спрыяльных умоў для спалучэння працоўнай дзейнасці з выкананнем сямейных абавязкаў, фарміраванне сацыяльнай інфраструктуры, сістэмы сацабслугоўвання сем"яў, забеспячэння іх сацыяльнай падтрымкі». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
62,8% беларускіх сем"яў з дзецьмі маюць адно дзіця. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела сацыяльна-педагагічнай работы і аховы дзяцінства Міністэрства адукацыі...
|
|