Яшчэ адзiн гарналыжны цэнтр для беларусаў. Цяпер у Мiнску. 21.by

Яшчэ адзiн гарналыжны цэнтр для беларусаў. Цяпер у Мiнску

19.11.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сапраўдны i, як абяцаюць яго стваральнiкi, вельмi якасны гарналыжны цэнтр адкрыецца ўпершыню ў гiсторыi Мiнска. Тое, што было ў парку "Курасоўшчына" да гэтага — нельга параўноўваць.

Перш за ўсё, "Сонечную далiну" трэба ўбачыць на свае вочы. Так называецца гэта сумеснае прадпрыемства Беларускай федэрацыi гарналыжнага спорту i сноўборда i Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта. І, безумоўна, самому паспрабаваць. Тым, хто тут быў раней, будзе цiкава даведацца, што асноўны схiл вырас на 12 метраў, стаў даўжэйшы i шырэйшы. Значна павялiчылася стартавая пляцоўка, з'явiлiся бугельныя пад'ёмнiкi, прапускная здольнасць iх цяпер разлiчана на 200 чалавек.

Аднак паспрабаваць усё, што прапаноўвае новы гарналыжны цэнтр, можна будзе толькi пасля таго, як выпадзе снег. Тады тут запрацуюць тры схiлы — асноўны, вышынёй 25 метраў, даўжынёй 250 метраў i з нахiлам 17 працэнтаў, вучэбны i для сноўбордаў, а таксама — лядовы жолаб для катання на цюбiнгах.

Але ўжо ў гэтую нядзелю, 22 лiстапада, а 14-й гадзiне адбудзецца ўрачыстае адкрыццё гэтага ўнiкальнага спартыўнага аб'екта, якi пабудаваны так, каб быць запатрабаваным у любое надвор'е i ў любы сезон. У дзень адкрыцця, напрыклад, бясплатна (!) будзе працаваць горка для катання на санях "табаган" (нагадвае "амерыканскiя горкi"). У гэты ж дзень тут, нягледзячы на адсутнасць снегу, для гасцей будуць арганiзаваны паказальныя выступленнi сноўбардыстаў (на схiл дзеля гэтага прывязуць штучны снег з лядовых пляцовак горада), а таксама — конныя выступленнi, канцэрт зорак эстрады, а актыўныя члены клубаў "Аптымалiст" i "Саратнiк" прадэманструюць прыгажосць здаровага духу ў здаровым целе. Ужо цяпер у Цэнтры працуе кавярня "Мясцечка", а на пад'ездзе абсталяваны паркоўкi.

Аднак галоўная мэта, для якой сталiчны гарналыжны цэнтр ствараўся, — гэта магчымасць падрыхтоўкi спартсменаў-гарналыжнiкаў i сноўбардыстаў, а таксама навучанне ўсiх аматараў гэтым вiдам спорту.

— На базе "Сонечнай далiны" будзе працаваць гарадская дзiцяча-юнацкая школа па гарналыжным спорце i сноўбордзе, — расказаў журналiстам на прэс-канферэнцыi ў Нацыянальным прэс-цэнтры дырэктар гарналыжнага цэнтра ў парку "Курасоўшчына" Iван ТРУБАЧАЎ. — А таксама — трэнеры, якiя за плату будуць навучаць ахвотных любога ўзросту. Для навiчкоў мы набылi таксама два гарналыжныя трэнажоры "Гарнастай".

Як толькi галоўны будынак "Далiны" будзе здадзены ў эксплуатацыю, там пачне працаваць пракат гарналыжнага i сноўборднага абсталявання. Нават калi снег выпадзе раней, чым завяршаць сваю работу будаўнiкi, часовы пункт пракату будзе адкрыты. Прадугледжана тут i сiстэма штучнага асняжэння, якая таксама будзе працаваць трошкi пазней i толькi пры тэмпературы не вышэй за — 5° С. Што датычыцца цэнаў, то канчаткова яны пакуль не вызначаны, але кiраўнiцтва "Далiны" абяцае, што яны будуць не вышэйшыя за сiлiцкiя. Вядома ўжо, што адзiн спуск на табангу будзе каштаваць 3 тысячы рублёў.

— Рэканструкцыя гарналыжнага цэнтра "Сонечная далiна" прадугледжвае дзве чаргi, — расказаў выканаўчы дырэктар Беларускай федэрацыi гарналыжнага спорту i сноўборду Грыгорый ЛЯДАЎ. — Пазней тут з'явяцца лодачная станцыя, водныя атракцыёны, лыжаролерная траса, веласiпедныя i бегавая дарожкi, а таксама гасцiнiца. Будуць працаваць крамы спартыўнага адзення.

Парк "Курасоўшчына" знаходзiцца па вулiцы Казiнца, 81-1, рэжым яго працы: з 10 да 22 гадзiн, выхадны — аўторак.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сапраўдны i, як абяцаюць яго стваральнiкi, вельмi якасны гарналыжны цэнтр адкрыецца ўпершыню ў гiсторыi Мiнска. Тое, што было ў парку "Курасоўшчына" да гэтага — нельга параўноўваць.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика