Песня аб роднай зямлі
19.11.2009
—
Новости Общества
|
На бяседах неяк мiжволi пачынаюць гучаць грамадзянскiя, патрыятычныя песнi. І яны, узнаўляючы неўтаймоўны юнацкi дух, прыдаюць незвычайную прыўкрасу i размовам, i настрою грамады, вядуць да яе еднасцi i грунтоўнага сумоўя. Для адных бяседнiкаў — гэта памяць пра нялёгкiя шляхi-дарогi бацькоў, дзедаў, згадка пра iх маладыя гады, напоўненыя святой вераю. Другiя — выказваюць павагу да дзяржаўных i рэвалюцыйных традыцый, вернасць нязменным гуманiстычным iдэалам. Некаторыя — з дасягнутых вышыняў перагортваюць старонкi гiсторыi, занатаваныя ў песнях. А для многiх — песнi становяцца малiтвамi. Так было i 20—30 гадоў таму, i паўвека-век назад. Людзi заўсёды вывяраюць асабiсты лёс з лёсам краiны, роднай зямлi. I пастаянна iмкнуцца быць з ёю ў суладнасцi, у трывалай узаемасувязi. Беларускiя кампазiтары i паэты напiсалi шэраг твораў на грамадзянскую тэму. Але найбольш пашырылiся тыя, у якiх з пяшчотаю апяваецца родная зямля. Песнi Iгара Лучанка моцна ўсталявалiся i на сцэне, i за бяседным сталом. Яны нясуць дабрыню, высакародны дух, стваральную энергiю. А вершы Уладзiмiра Карызны, пакладзеныя на музыку многiмi кампазiтарамi, прасвятляюць i сучаснiкаў, i наступнiкаў, сцвярджаючы жыватворную любоў да роднага краю, самаахвярную адданасць яму. Верш Уладзiмiра Карызны Музыка Iгара Лучанка Навальнiцамi Лозы нiцыя Прытуляюцца да зямлi, Дзе i мы з табой пад крынiчныя Звоны сiнiя Узраслi. Ой, зямля мая, Тая самая, Заiнелая на зары! Рэчка сонная... Далеч санная... Нiбы з печы жар, снегiры. I марозамi, I бярозамi Я прывязаны да цябе, Я табой, зямля, заварожаны I належу адзiнай табе. Падрыхтаваў Мiхась ШАВЫРКIН. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На бяседах неяк мiжволi пачынаюць гучаць грамадзянскiя, патрыятычныя песнi. І яны, узнаўляючы неўтаймоўны юнацкi дух, прыдаюць незвычайную прыўкрасу i размовам, i настрою грамады, вядуць да яе еднасцi i грунтоўнага сумоўя. Для адных бяседнiкаў — гэта памяць пра нялёгкiя шляхi-дарогi бацькоў, дзедаў, згадка пра iх маладыя гады, напоўненыя святой вераю. Другiя — выказваюць павагу да дзяржаўных i рэвалюцыйных традыцый, вернасць нязменным гуманiстычным iдэалам. Некаторыя — з дасягнутых вышыняў перагортваюць старонкi гiсторыi, занатаваныя ў песнях. А для многiх — песнi становяцца малiтвамi. Так было i 20—30 гадоў таму, i паўвека-век назад. Людзi заўсёды вывяраюць асабiсты лёс з лёсам краiны, роднай зямлi. I пастаянна iмкнуцца быць з ёю ў суладнасцi, у трывалай узаемасувязi.
|
|