Веча дыяспары
19.11.2009
—
Новости Общества
|
Кансультатыўны савет кіраўнікоў грамадскіх арганізацый суайчыннікаў, якія пражываюць за мяжой, створаны пры Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Рэспублікі Беларусь.
Непасрэдна з прадстаўнікоў дыяспары ў Савет увайшлі Яўген Вапа і Базыль Сегень з Польшчы, Алег Давідзюк і Хведар Нюнька з Літвы, Барыс Іваноў і Валянціна Піскунова з Латвіі, Сяргей Кулікоў з Украіны, Барыс Бургела і Ганна Лапацьева з Малдовы, Сцяпан Разанка з Эстоніі. Беларусаў з розных рэгіёнаў Расіі прадстаўляюць Ніна Кабанава (Новасібірск), Сяргей Кандыбовіч і Францішак Каўрыга (Масква), Алег Рудакоў (Іркуцк), Аляксандр Сідарок (Санкт-Пецярбург) і Уладзімір Шугля (Цюмень). Усяго на сённяшні дзень у складзе Савета зацверджаны 23 чалавекі. Як паведаміў прэс-сакратар апарата Упаўнаважанага Міхаіл Рыбакоў, прапановы па ўваходжанні ў склад Савета разглядваюцца і сёння. І не выключана, што “веча дыяспары” будзе пашырацца. Першае пасяджэнне Кансультатыўнага савета плануецца правесці на пачатку будучага года. Іван Ждановіч Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кансультатыўны савет кіраўнікоў грамадскіх арганізацый суайчыннікаў, якія пражываюць за мяжой, створаны пры Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Рэспублікі Беларусь.
|
|