За плагіят спашукальнік вучонай ступені будзе пазбаўляцца права абароны на 5 гадоў
19.11.2009 19:52
—
Новости Общества
|
Спашукальнік вучонай ступені будзе пазбаўляцца на пяць гадоў права абароны новай дысертацыі не толькі ў выпадку выяўлення плагіяту, але і пры выяўленні фальсіфікацыі або падлогу ў любых прадстаўленых матэрыялах. Як паведаміла прэс-служба прэзідэнта, такое палажэнне прадугледжана ва ўказе № 556 ад 17 лістапада, які ўнёс змены і дапаўненні ў палажэнне аб прысуджэнні вучоных ступеняў і прысваенні вучоных званняў у Беларусі. Дакументам вызначаны шэраг мер, накіраваных на павышэнне якасці экспертызы дысертацый на пачатковых этапах іх разгляду. Прадугледжаны працэдуры, накіраваныя на забеспячэнне абароны інтарэсаў спашукальнікаў і аб"ектыўнасці пры прыняцці адмоўных рашэнняў у савеце па абароне дысертацый. Спашукальнікі вучоных ступеняў набылі права выкарыстоўваць у кандыдацкіх дысертацыях матэрыялы іх магістэрскіх работ. Акрамя таго, ва ўказе дыферэнцыяваныя патрабаванні да спашукальнікаў вучонага звання дацэнта з улікам таго, працуюць яны ў ВНУ або ў навуковых арганізацыях, а таксама прадугледжана прыраўноўванне звання старшага навуковага супрацоўніка да звання дацэнта з выдачай адпаведнага атэстата. У мэтах эканоміі бюджэтных сродкаў абавязковае апублікаванне ў газеце аб"явы аб абароне дысертацыі заменена на размяшчэнне такой аб"явы на афіцыйным сайце ВАК. «Рэалізацыя ўказа забяспечыць удасканаленне прававога рэгулявання ў сферы атэстацыі навуковых і навукова-педагагічных работнікаў вышэйшай кваліфікацыі», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спашукальнік вучонай ступені будзе пазбаўляцца на пяць гадоў права абароны новай дысертацыі не толькі ў выпадку выяўлення плагіяту, але і пры выяўленні... |
|