Падпісаны план ваеннага супрацоўніцтва з Польшчай
20.11.2009 16:48
—
Новости Общества
|
У Мінску 20 лістапада падпісаны план ваеннага супрацоўніцтва паміж Міністэрствам абароны Беларусі і Міністэрствам нацыянальнай абароны Польшчы. Пра гэта паведамілі ў прэс‑службе беларускага абароннага ведамства. З беларускага боку дакумент падпісаў начальнік упраўлення міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Мінабароны Ігар Зароўкін, з польскага — намеснік дырэктара дэпартамента ваенных замежных спраў Міністэрства нацыянальнай абароны Рафал Сенюх. План прадугледжвае рэалізацыю шэрагу сумесных праектаў у галіне міратворчай і верыфікацыйнай дзейнасці, інфармацыі і прэсы, баявой падрыхтоўкі войскаў, іх інжынернага забеспячэння, прававога і фінансавага забеспячэння вайсковай дзейнасці. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінску 20 лістапада падпісаны план ваеннага супрацоўніцтва паміж Міністэрствам абароны Беларусі і Міністэрствам нацыянальнай абароны Польшчы. Пра гэта... |
|