Крэмль выканаў умовы БелаПАН
21.11.2009 20:31
—
Новости Общества
|
Інфармацыйная кампанія вырашыла была адмовіцца ад запрашэння да Мядзведзева. Але Крэмль здаўся і перайначыў умовы інтэрв’ю. Сюжэт з запрашэннем беларускай прэсы да Мядзведзева стаў абрастаць скандаламі яшчэ задоўга да самога інтэрв’ю. Спачатку — гарчычнік тутэйшага Мінінфа чатыром СМІ, у тым ліку дзвюм газетам, што запрошаныя да расійскага прэзідэнта. Натуральна, каментатары адразу звязалі гэтыя дзве падзеі. А 20 лістапада пра намер не пасылаць свайго журналіста на імпрэзу ў Барвіху заявіла інфармацыйная кампанія БелаПАН. З тлумачэннем: Тое, што пытанні запатрабавалі даслаць загадзя — яшчэ паўбяды. Апошняй кропляй стала ўмова трымацца афіцыйнай стэнаграмы гутаркі, якую цэнтралізавана разашле А тую стэнаграму можа праз тры дні дашлюць. Прысутнасць карэспандэнта інфармагенцтва на месцы падзеі зводзіцца да ролі статыста. Ад сябе дадам, што за пяць гадоў стыль дачыненняў расійскай дзяржавы з прэсай значна дэградаваў. ![]() У 2004 годзе ваш пакорлівы слуга таксама ў якасці прадстаўніка БелаПАН трапіў у групу журналістаў, якіх запрасілі ў Маскву ад імя РІА «Навіны». Гэта ўрадавае агенцтва, і піяраўскі інтарэс расійскіх уладаў тут чытаўся няўзброеным вокам. Але трэба аддаць належнае: нам ніхто не накідаў ніякіх умоў. Адно што людзі ў цывільным сказалі прыбраць фотаапарат, калі я паспрабаваў зрабіць здымкі на закрытай частцы тэрыторыі Крамля: маўляў, інтарэсы бяспекі! А так па гарачых слядах я бесперашкодна перадаў на стужку навін БелаПАН — часткова праз мабільнік, часткова мэйламі — дзясятка паўтара заметак. Узровень жа сустрэч быў хоць і не прэзідэнцкі, але дастаткова высокі: памочнік Пуціна (і, паводле версіі беларускага начальства, Высокія суразмоўцы дэмакратычна дазвалялі карыстацца дыктафонамі. Памятаю, толькі ў адным месцы Прыходзька папрасіў: вось гэта не для друку… А так галоўныя яго думкі я надыктаваў праз сотавы рэдактару БелаПАН адразу ж, выйшаўшы з Крамля: што даслоўна, што ў пераказе. Так працуе прэса ва ўсіх цывілізаваных краінах. Палітыкі і чыноўнікі падладжваюцца пад законы медыясферы, а не наадварот. З тае пары расійская ўлада моцна адкацілася назад у сэнсе галоснасці, заціснула свабоду СМІ у сваёй краіне. Зараз вось замшэлыя правілы хацелі накінуць і беларускім медыям. Фактычна звесці прысутнасць іх журналістаў да масоўкі, антуражу піяр-акцыі. Зрэшты, дэмарш БелаПАН імгненна займеў плён. Літаральна праз дваццаць хвілін пасля таго, як на сайце у офіс інфармацыйнай кампаніі патэлефанавалі з Цяпер застаецца чакаць, што ж скажа ў панядзелак Мядзведзеў. Аляксандр Класкоўскі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Інфармацыйная кампанія вырашыла была адмовіцца ад запрашэння да Мядзведзева. Але Крэмль здаўся і перайначыў умовы інтэрв’ю. Піша ў сваім блогу на НН Аляксандр Класкоўскі. |
|