Мартынаў возьме ўдзел у сустрэчы міністраў замежных спраў Украіны, Беларусі і Літвы
20.11.2009 23:04
—
Новости Общества
|
Міністр замежных спраў Сяргей Мартынаў па запрашэнні ўкраінскага боку возьме ўдзел у трохбаковай сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў Украіны, Беларусі і Літвы. Сустрэча пройдзе 22 лістапада ў Кіеве, паведамляе прэс-служба ўкраінскага МЗС. Пасля яе заканчэння запланаваны падыход да прэсы міністраў Пятра Парашэнкі, Сяргея Мартынава і Вігаўдаса Ушацкаса. Паводле інфармацыі прэс-службы беларускага замежнапалітычнага ведамства, будуць разгледжаныя пытанні ўзаемадзеяння трох краін у рамках ініцыятывы ЕС «Усходняе партнёрства», уключаючы распрацоўку сумесных праектаў, а таксама комплекс пытанняў двухбаковых адносінаў. Першая трохбаковая сустрэча адбылася 14 лютага 2009 года ў Вільні. Бакі абмеркавалі пытанні стварэння Балта-Чарнаморскай эканамічнай прасторы, практычнай рэалізацыі ініцыятывы «Усходняе партнёрства». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністр замежных спраў Сяргей Мартынаў па запрашэнні ўкраінскага боку возьме ўдзел у трохбаковай сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў Украіны,...
|
|