ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ
21.11.2009
—
Новости Общества
|
Названа iмя першага прэзiдэнта Еўрасаюза
Прэм'ер-мiнiстр Бельгii Херман Ван Ромпей, аднагалосна падтрыманы лiдарамi Еўрасаюза, стаў прэзiдэнтам Еўрасаюза. На гэтай пасадзе ён прабудзе 2,5 года. Новым высокiм прадстаўнiком ЕС па замежных справах i палiтыцы бяспекi абраная еўракамiсар па пытаннях гандлю брытанская баранеса Кэтрын Эштан. Мiж iншым, на ўтрыманне "першага прэзiдэнта" ў праекце бюджэту ЕС на 2010 год прадугледжана ў агульнай колькасцi 25 мiльёнаў еўра. З названай сумы 1,5 мiльёна еўра прызначаныя на зарплату першай службовай асобе ЕС, а таксама на аплату рознага кшталту прадстаўнiцкiх выдаткаў. Яшчэ 4,5 мiльёна еўра вылучаюцца на ўтрыманне кабiнета прэзiдэнта ЕС i забеспячэнне яго асабiстай бяспекi. Зарплата "галоўнага еўрапейца" складзе 24 тысячы еўра ў месяц "чыстымi". Цана на транзiт расiйскага газу праз Украiну ўзрасцеПлата за транзiт газу праз Украiну павялiчыцца для Расii ў 2010 годзе прыкладна на 60 працэнтаў. Пра гэта 19 лiстапада заявiў прэм'ер-мiнiстр Расii Уладзiмiр Пуцiн на прэс-канферэнцыi па вынiках перамоваў са сваёй украiнскай калегай Юлiяй Цiмашэнкай у Ялце. "Плата за транзiт павялiчыцца больш, чым плата Украiнай за расiйскi газ — прыкладна на 60 працэнтаў. Мы да гэтага гатовыя, у гэтым няма нiчога асаблiвага", — сказаў Пуцiн. Расiйскi прэм'ер падкрэслiў, што ў наступным годзе перастане дзейнiчаць 20-працэнтная знiжка на газ для Украiны, i адпаведна ўзрасце плата за транзiт. "Газпрам пайшоў на гэта з адкрытым забралам", — адзначыў Пуцiн. У адказ Юлiя Цiмашэнка заўважыла, што з 1 студзеня 2010 года Украiна ўпершыню атрымае рынкавы кошт за транзiт газу, прыбытак ад якога для краiны складзе мiльёны долараў. Па вынiках перамоваў бакi таксама дамовiлiся скарэктаваць расiйска-ўкраiнскiя пагадненнi ў газавай галiне. Уладзiмiр Пуцiн заўважыў, што пасля афармлення гэтых дамоўленасцяў "нi ў каго нiякiх праблемаў не павiнна ўзнiкнуць" i "мы сустрэнем Новы год без праблемаў". Акрамя таго, ён заявiў, што "Газпраму" дадзена прамое ўказанне не прымяняць санкцыi да Украiны, маючы на ўвазе штрафы за нявыбарку аб'ёмаў газу. Для таго, каб гэта праблема не ўзнiкала i надалей, бакi дамовiлiся знiзiць кантрактныя аб'ёмы паставак газу на 2010 год, дадаў Пуцiн. У Маскве забiлi настаяцеля храмаНа поўднi Масквы ўвечары 19 лiстапада адбылося гучнае забойства: злачынец у марлевай павязцы расстраляў настаяцеля храма святога Фамы святара Данiiла Сысоева i цяжка паранiў рэгента Уладзiмiра Стральбiцкага. Пры жыццi святар, вядомы сваёй мiсiянерскай дзейнасцю, атрымлiваў ад невядомых пагрозы, што ён прысуджаны. Сысоеў быў вядомы актыўнай мiсiянерскай дзейнасцю, у прыватнасцi, дапамагаў пацярпелым ад сектантаў i акультыстаў. "Паводле асноўнай версii, забойства святара Данiiла Сысоева здзейснена на рэлiгiйнай глебе", — паведамiў кiраўнiк следчага ўпраўлення СКП Расii па Маскве Анатоль Багмет. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На поўднi Масквы ўвечары 19 лiстапада адбылося гучнае забойства: злачынец у марлевай павязцы расстраляў настаяцеля храма святога Фамы святара Данiiла Сысоева i цяжка паранiў рэгента Уладзiмiра Стральбiцкага. Пры жыццi святар, вядомы сваёй мiсiянерскай дзейнасцю, атрымлiваў ад невядомых пагрозы, што ён прысуджаны. Сысоеў быў вядомы актыўнай мiсiянерскай дзейнасцю, у прыватнасцi, дапамагаў пацярпелым ад сектантаў i акультыстаў. "Паводле асноўнай версii, забойства святара Данiiла Сысоева здзейснена на рэлiгiйнай глебе", — паведамiў кiраўнiк следчага ўпраўлення СКП Расii па Маскве Анатоль Багмет.
|
|