Беларускiм малочным прадуктам адкрыта акно ў Еўропу. 21.by

Беларускiм малочным прадуктам адкрыта акно ў Еўропу

21.11.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Верхнядзвiнскi масласырзавод" першым у краiне атрымаў сертыфiкат адпаведнасцi патрабаванням Еўрасаюза па якасцi i бяспечнасцi прадукцыi — цвёрдых i паўцвёрдых сыроў. Як адзначылi ў размове з карэспандэнтам "Звязды" прадстаўнiкi арганiзацыi, якiя праводзiлi спецыяльнае даследаванне стану прадпрыемства, верхнядзвiнскi завод прайшоў сур'ёзную праверку. У прыватнасцi, былi зробленыя розныя заўвагi, каб палепшыць арганiзацыю вытворчасцi, санiтарны стан i г.д. Эксперты з Лiтвы адзначылi, што такую ж працэдуру праходзяць усе вытворчыя прадпрыемствы, якiя хочуць прадаваць прадукты харчавання ў Еўрасаюзе. Як адзначыў дырэктар арганiзацыi "LST sert" Стасiс Брэнцюс, даследаваннi праводзiлiся на працягу некалькiх месяцаў "у вельмi насычаным рэжыме".

Цяпер атрыманы сертыфiкат будзе дзейнiчаць на працягу трох гадоў, штогод будуць праводзiцца пацвярджальныя аўдыты. Як адзначыў мiнiстр сельскай гаспадаркi Рэспублiкi Беларусi Сямён Шапiра, верхнядзвiнскае прадпрыемства — гэта "першая ластаўка". На падыходзе — атрыманне аналагiчнага сертыфiката i iншымi беларускiмi прадпрыемствамi. У прыватнасцi, на ўваход на еўрапейскi рынак прэтэндуюць гандлёвыя маркi "Савушкiн прадукт", "Бабулiн гладыш" i iншыя. Мiнiстр падкрэслiў, што цяпер беларускiм вытворцам яшчэ трэба будзе атрымаць спецыяльныя ветэрынарныя нумары, як гэта прынята ў Еўропе для ўсiх вытворцаў прадуктаў харчавання. Можна адзначыць, што менавiта верхнядзвiнскае прадпрыемства стала першым у рэспублiцы, якое хутка можа заваяваць рынак Еўропы, дзякуючы таму, што з дзяржаўнага бюджэту было выкарыстана на мадэрнiзацыю i тэхнiчнае пераўзбраенне прадпрыемства больш за 28 млрд рублёў.

Паводле слоў генеральнага дырэктара Вiцебскага канцэрна "Мяса-малочныя прадукты" Вiктара Славецкага, пашыраецца рынак збыту прадукцыi. Цяпер яна адпраўляецца ў 25 краiн (на дзесяць больш, чым раней). Сярод "навiчкоў" — Кiтай, Сiрыя, Венесуэла. Прапрацоўваюцца пытаннi збыту ў Польшчу i Латвiю. Падчас цырымонii ўручэння сертыфiката адзначалася, што выхад на еўрапейскi рынак зусiм не азначае, што ад гэтага пацерпяць расiйскiя спажыўцы. Усе абяцаныя пастаўкi будуць працягвацца.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Верхнядзвiнскi масласырзавод" першым у краiне атрымаў сертыфiкат адпаведнасцi патрабаванням Еўрасаюза па якасцi i бяспечнасцi прадукцыi — цвёрдых i паўцвёрдых сыроў. Як адзначылi ў размове з карэспандэнтам "Звязды" прадстаўнiкi арганiзацыi, якiя праводзiлi спецыяльнае даследаванне стану прадпрыемства, верхнядзвiнскi завод прайшоў сур'ёзную праверку. У прыватнасцi, былi зробленыя розныя заўвагi, каб палепшыць арганiзацыю вытворчасцi, санiтарны стан i г.д.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика