У два разы можа быць зменшаны падатковы цiск для экспарцёраў, што прымяняюць спрошчаную сiстэму падаткаабкладання
21.11.2009
—
Новости Общества
|
Антыкрызiсная эканомiка Мiнiстэрства эканомiкi падрыхтавала прапановы па змяненнi ўмоў спрошчанай сiстэмы падаткаабкладання, заявiў учора на брыфiнгу Дзмiтрый Кiйко, намеснiк начальнiка ўпраўлення бюджэтна-падатковай палiтыкi Мiнiстэрства эканомiкi. Па яго словах, сёння спрошчаная сiстэма падаткаабкладання запатрабаваная — ёй карыстаюцца больш за 70 тыс суб'ектаў малога i сярэдняга бiзнэсу. Але каб падключыць бiзнэс яшчэ i да нарошчвання экспарту, былi падрыхтаваныя змяненнi ва Указ Прэзiдэнта ад 9 сакавiка 2007 года № 119: — Прапануецца знiзiць стаўку падатку для арганiзацый i ІП, якiя прымяняюць спрошчаную сiстэму падаткаабкладання ў частцы экспарту тавараў, — сказаў Дзмiтрый Кiйко. — Яе памер складзе 3 % ад выручкi рэалiзуемых на экспарт тавараў, то бок падатковы цiск знiзiцца больш чым у 2 разы. Па словах Дзмiтрыя Мiкалаевiча, праект змяненняў ва ўказ прайшоў усе неабходныя ўзгадненнi i накiраваны на разгляд кiраўнiку дзяржавы. Таксама запланаваныя змены i па наёмных працаўнiках: — У рамках гэтага ж праекта прапануецца даць права арганiзацыям наймаць да 15 чалавек наёмных працаўнiкоў у сферы рознiчнага гандлю i грамадскага харчавання. Гэтая лiчба павялiчыцца з 5 наёмных працаўнiкоў i дазволiць арганiзацыям выплачваць падатак з валавога даходу, а не з аб'ёму валавой выручкi. Таксама Дзмiтрый Кiйко нагадаў, што з 1 студзеня 2010 года плануецца ўвесцi ў дзеянне Асаблiвую частку Падатковага кодэкса: — У яго рамках будзе рэалiзаваны такi важны напрамак, як адмена абаротных падаткаў, што дазволiць павысiць канкурэнтаздольнасць беларускiх тавараў на ўнутраным i знешнiм рынках, прадпрыемствам — праводзiць больш гнуткую палiтыку, бо будзе меншы цiск на цэны, — паведамiў журналiстам Дзмiтрый Кiйко. — Таксама мяркуецца змянiць прынцып улiку затрат пры падаткаабкладаннi прыбытку. Калi сёння мы жорстка рэгламентуем тыя затраты, што адносяцца на сабекошт, то ў рамках Асаблiвай часткi Падатковага кодэкса прынцып ад зваротнага: дазволена ўсё, што не забаронена. Будзе вызначаны пералiк затрат, якiя не ўлiчваюцца пры падаткаабкладаннi, а адпаведна ўсе астатнiя затраты будуць памяншаць падатковую базу па прыбытку. Акрамя гэтага, мусiць быць адменена нармаванне затрат на рэкламу, маркетынгавыя даследаваннi i кансультацыйныя паслугi, а таксама запланавана знiжэнне стаўкi падатку на прыбытак у адносiнах да дывiдэндаў з 24 % да 12 % (для фiзiчных асобаў — з 15 % да 12 %). Што датычыцца падатку на дабаўленую вартасць (ПДВ), то пытанне пра яго павышэнне з 18 % да 20 % яшчэ не вырашанае. Павел БЕРАСНЕЎ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнiстэрства эканомiкi падрыхтавала прапановы па змяненнi ўмоў спрошчанай сiстэмы падаткаабкладання, заявiў учора на брыфiнгу Дзмiтрый Кiйко, намеснiк начальнiка ўпраўлення бюджэтна-падатковай палiтыкi Мiнiстэрства эканомiкi. Па яго словах, сёння спрошчаная сiстэма падаткаабкладання запатрабаваная — ёй карыстаюцца больш за 70 тыс суб'ектаў малога i сярэдняга бiзнэсу. Але каб падключыць бiзнэс яшчэ i да нарошчвання экспарту, былi падрыхтаваныя змяненнi ва Указ Прэзiдэнта ад 9 сакавiка 2007 года № 119:
|
|