АДС душою загавелі. 21.by

АДС душою загавелі

22.11.2009 15:15 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кааліцыя Аб"яднаных дэмакратычных сіл больш не існуе, заявіў на сваім пасяджэнні 21 лістапада ў Мінску сойм Партыі БНФ.

Як патлумачыў дадзенае рашэнне намеснік старшыні партыі Ігар Лялькоў, устаноўчыя дакументы аб стварэнні АДС цяпер не выконваюцца і фактычна страцілі сваю сілу. Паводле яго слоў, асноўны кіруючы орган АДС — палітрада — не збіраецца з 2008 года, а ўсе прынцыповыя рашэнні прымаюцца «толькі некалькімі членамі прэзідыума палітрады».

Сябра сойма Партыі БНФ Вінцук Вячорка лічыць несвоечасовым прыняцце такой пастановы ў адносінах да АДС. Паводле яго слоў, рашэнне партыі аб фактычным спыненні існавання кааліцыі будзе негатыўна ўспрынятае як унутры краіны, гэтак і за яе межамі. «Стварэнне АДС дазволіла беларускай апазіцыі існаваць у выглядзе адзінага суб"екта пры перамовах з уладамі. Менавіта ў гэтым выглядзе структура ўспрымалася і за мяжой.

Адсутнасць узгодненай пазіцыі можа пазбавіць апазіцыю месца ў парламенцкай структуры Усходняга партнёрства», — сказаў ён.

Са свайго боку старшыня партыі Аляксей Янукевіч заявіў, што АДС за мяжой ужо ніхто не разглядае ў якасці адзінага выразніка думкі апазіцыі.

У сваёй пастанове сойм Партыі БНФ даручыў старшыні і яго намеснікам пачаць перамовы з усімі палітычнымі сіламі Беларусі аб стварэнні пастаянна дзеючай кансультацыйнай пляцоўкі.

Аб"яднаныя дэмакратычныя сілы (АДС) — кааліцыя палітычных партый у Беларусі — была створана ў 2005 годзе на кангрэсе дэмакратычных сіл.

У АДС тады ўвайшлі Партыя БНФ, Аб"яднаная грамадзянская партыя, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя, Беларуская партыя працы, Партыя камуністаў Беларусі, Беларуская партыя жанчын і рух «За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва». Афіцыйны сайт АДС www.udf.by.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кааліцыя Аб'яднаных дэмакратычных сіл больш не існуе, заявіў на сваім пасяджэнні 21 лістапада ў Мінску сойм Партыі БНФ.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика